30 мая 2025 года ўсе творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) прынялі ўдзел у святочным зборным канцэрце, прысвечаным 750-годдзю Даўгаўпілса, які праходзіў у парку Дубровіна.
З 29 мая па 1 чэрвеня Даўгаўпілс маштабна адзначыў адну з самых яркіх і запамінальных дат у сваёй гісторыі – 750-годдзе горада. Праграма святкавання была надзвычай насычанай і разнастайнай.
У пятніцу, 30 мая, на ўсталяванай у парку Дубровіна вялікай сцэне з віншавальнай праграмай выступілі самадзейныя творчыя калектывы ЦБК.
Вясёлымі песнямі і танцамі сваю любоў і захапленне Даўгаўпілсу выказалі ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, дзіцячая студыя “Скарбніца” і тэатральная студыя “Паўлінка”.
На працягу чатырох дзён горад быў напоўнены музыкай, радасцю, святочным настроем.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/757-bkc-radosie-kolekt-vi-sveica-daugavpils-jubileja#sigProId253cb1381e
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.