27 мая 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) у рамках ХХХ Дзён славянскай культуры і XXVI Дзён беларускай культуры прайшла творчая вечарына “Ад вытоку да вытокаў” паэта Яўгена Голубева, на якой аўтар прадставіў новы зборнік сваіх вершаў “Вось асіметрыі”.
Яўген Голубеў вядомы ў Латвіі як паэт, гісторык-краязнаўца, аўтар больш за 20 зборнікаў вершаў і кніг для дзяцей і дарослых, рэдактар шэрагу паэтычных зборнікаў іншых аўтараў. Яго вершы перакладзены на латышскую, латгальскую, беларускую, нямецкую і балгарскую мовы.
“Ад вытоку да вытокаў” – не выпадковая назва творчага вечара. Продкі, бацькі, дом, сям'я, сябры, калегі – гэта і ёсць першакрыніцы, адкуль кожны чэрпае сваю жыццёвую сілу і натхненне. Пра вытокі, якія натхняюць Яўгена Голубева на стварэнне новых вершаваных радкоў, шматлікая публіка даведалася ад самога аўтара, які прачытаў шмат вершаў, якія раней не публікаваліся, з новага зборніка “Вось асіметрыі”. Паэт ізноў адчыняе для чытачоў новыя восі, новыя лініі і гарызонты.
На вечарыне прагучалі музычныя нумары, у тым ліку і прэм'еры песень на словы Я. Голубева. Шчырых апладысментаў удастоіліся харавая капэла “Спадчына”, дзіцячая студыя “Скарбніца”, салістка Анастасія Лукашэнак, дуэт Алены Віткевіч і Валерыя Ермачэнкі, бард Сяргей Салаўёў.
З выхадам у свет новай кнігі Яўгена Голубева павіншавалі кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская і кіраўніца праектаў Цэнтра рускай культуры Галіна Іванова, рэдактар Галіна Васількова; паэты Валянціна Пруднікава, Павел Плотнікаў і Станіслаў Валодзька, сям'я, сябры, калегі і знатакі творчасці паэта.
Яўген Голубеў прымеркаваў новы зборнік да свайго юбілею.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/755-dzejnieka-jevgenija-golubeva-simetrijas-ass#sigProId9da0ef64ee
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.