22 красавіка 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) прайшло беларускае абрадавае свята “Вялікдзень”.
Старадаўняе свята Вялікдзень (Вялікдзень, Вялікадне, Вялічка) праводзіцца ў гонар абуджэння прыроды і наступлення сельскагаспадарчага сезона. У ім цесна пераплецены народныя абрадавыя традыцыі з хрысціянскімі.
Галоўнымі сімваламі свята з'яўляюцца фарбаваныя курыныя яйкі і велікодныя булкі (бабка, куліч, паска). Менавіта гэтыя стравы, асвечаныя ў храмах, займаюць цэнтральнае месца на святочным стале. Імі частуюць абрадавых спевакоў (валачобнікі), якія ходзяць па дамах, песнямі праслаўляюць іх гаспадароў, жадаюць ім здароўя і шчодрага на ўраджай года. Гаспадары ж у падзяку адорвалі валачобнікаў разнастайнымі велікоднымі пачастункамі.
Гасцей чакала насычаная культурная праграма з удзелам дзіцячай студыі “Скарбніца” і харавой капэлы “Спадчына”, якія выканалі валачобныя і народныя песні. Паэт Станіслаў Валодзька прачытаў свой верш “Вербная нядзеля”. Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі святкавання Вялікадня ў беларусаў і актыўна ўдзельнічалі ў велікодных гульнях з яйкамі – “Катанне яек", “Яйка пад капелюшом”, “Біткі”, майстравалі паштоўку-выцінанку, дэгуставалі велікодную выпечку.
Па традыцыі ў Цэнтр беларускай культуры зазірнулі валачобнікі (тэатральная студыя “Паўлінка”): з аўтэнтычнымі песнямі, танцамі, гульнямі, жартамі-прымаўкамі і пажаданнямі:
Вам шчасця і хлеба ўволю!
Каб не хварэлі і ўвесь год пелі!
Значыць, быць году шчасліваму, мірнаму і радаснаму!
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/743-ielu-dziedataji-iepaz-stinaja-ar-baltkrievu-lieldienu-trad-cijam#sigProIdab226c811e
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.