11 кастрычніка 2016 года ў пасёлку Свентэ Даўгаўпілскага краю ўшаноўвалі пажылых людзей. У гэты дзень у Народным доме прайшло святочнае мерапрыемства “Вечар сеньёраў”, у якім прыняў удзел ансамбль сеньёраў “Спадчына” (мастацкі кіраўнік Яна Юзэфовіч) даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/74-201016#sigProId3464e335a9
Творчы калектыў артыстаў з даўгаўпілскага ЦБК прыбыў у прыгожы, добраўпарадкаваны пасёлак Свентэ ясным восеньскім днём па запрашэнню кіраўніка свентскага Дома культуры Віктара Петашкі, які выступіў арганізатарам і вядучым святочнага вечара. Варта адзначыць, што дзякуючы старанням Віктара зал быў выдатна падрыхтаваны да прыёму гасцей і упрыгожаны па-святочнаму, а атмасфера вечара была вельмі душэўнай, цёплай і нязмушанай. Мясцовыя жыхары праявілі шмат таленту і выдумкі, аформіўшы сталы разнастайнымі казачнымі персанажамі, зробленымі з гародніны і фруктаў, вырашчаных уласнымі рукамі. У ўсіх была магчымасць прадэгуставаць вельмі смачныя вытанчаныя стравы (нават варэнне са шчаўя), пазнаёміцца з займальным Пудзіла, які не толькі чытаў вершы, але і элегантна танцаваў.
Ансамбль сеньёраў «Спадчына» не застаўся ў даўгу і падарыў гасцям і жыхарам пасёлка яркі, цудоўны канцэрт, які быў прыняты публікай «на ура». У іх выкананні прагучалі песні на латышскай, беларускай, русскай, польскай мовах. Лірычныя і задзірыстыя песні ў выкананні ансамбля чаргаваліся з выступленнем інструментальнага трыо (скрыпка – Лідзія Кухаренка, саксафон – Леанід Грышакоў, баян - Барыс Салаўёў), дуэта Вэлты Лоцэ і Валерыя Кацегава, якія выканалі кранальныя і душэўныя песні пад гітару; трыо Яны Юзэфовіч, Веры Рагальчук і Ірыны Андрэевай, выдатна праспяваўшых акапельна. Гледачы вельмі цёпла віталі артыстраў, падпявалі, танцавалі пад інструментальную музыку і пускаліся ў скокі разам з Вэлтай Лоцэ, якая запальна і артыстычна выконвала ўсходнія і цыганскія танцы.
Са словамі прывітання і віншавання да гасцей, артыстаў і арганізатараў свята звярнуліся старшыня Даўгаўпілскай краявой думы Яніна Ялінская і сказала шмат цёплых шчырых слоў у адрас арганізатараў вечара, артыстаў, якія сабраліся на свяце пажылых людзей, адзначыўшы іх вялікія заслугі і неацэнны ўклад у развіццё і росквіт пасёлка. Словы ўдзячнасці і падзякі выказалі ў сваіх выступленнях таксама кіраўніца сацыяльнай службы Ганна Ягорава, кіраўніца мясцовай адміністрацыі Брыгіта Васілеўская, а метадыст ЦБК Марыя Памецька, уручаючы падарунак, шчыра падзякавала за цудоўны вечар, сардэчны прыём і агучыла пажаданні ў вершаванай форме на беларускай мове.
Разам з падзячнымі граматамі мы павезлі з сабой у Даўгаўпілс выдатны настрой, самыя прыемныя ўражанні і кошык вельмі смачных яблыкаў, які з удзячнасцю і надзеяй на новыя сустрэчы падарылі жыхары Свенты.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306