30 лістапада 2024 года ў актавай зале Даўгаўпілскай дзяржаўнай польскай гімназіі імя Ю. Пілсудскага прайшла Вечарына сямейных апавяданняў “Mana dzimta-dzimtenīte”, у якой прынялі ўдзел творчыя калектывы “Лянок” і “Скарбніца” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.
Суботнім вечарам на Вечар сямейных расказаў сабраліся шматдзетныя сем'і і прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый. Кожны знайшоў занятак па душы: рухавыя гульні, розныя майстар-класы, маляванне. З канцэртнымі нумарамі выступілі творчыя калектывы Дома адзінства.
Танцавальны ансамбль “Лянок” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства выканаў сакральны танец “Ручнік”, а дзіцячая студыя “Скарбніца” – дынамічныя народныя песні “Саўка ды Грышка” і “Ой, музыкі”. Знаёмства з беларускай культурай працягнулася народнай карагоднай гульнёй “Падушачка”.
Арганізатары мерапрыемства – грамадскія арганізацыі “Lielas ģimenes” і “Mežciems” пры падтрымцы Фонду грамадскай інтэграцыі.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/713-gimenes-stastu-vakaru-rotaja-lanok-un-skarbn-ca#sigProId3d87cd9f8a
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры