20-21 ліпеня 2024 года ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства ўпершыню выступіў на фестывалях у Польшчы па запрашэнні Беларускага грамадска-культурнага таварыства з Беластока.
У свой 25-ы юбілейны год Цэнтр беларускай культуры пашырыў гарызонты – першай паездкай і выступленнямі ў Польшчы.
Праграма знаходжання была разнастайнай і насычанай: экскурсія па Беластоку і агляд архітэктурных славутасцяў, наведванне галоўнага ўпраўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства, выступленне на двух фестывалях.
20 ліпеня ансамбль “Купалінка” выступіў на фестывалі “Бандароўская гасцёўня”, а 21 ліпеня прыняў удзел у ХІІІ Міжнародным фестывалі “Культура без межаў” у Белавежскай пушчы. Песні на латышскай, латгальскай і беларускай мовах у выкананні калектыву спадабаліся польскім гледачам.
Супрацоўніцтва Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры і Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы пад кіраўніцтвам Васіля Сегеня і ансамбля “Світанак” пачалося ў 2023 годзе. Двойчы артысты “Світанка” выступалі на святах Цэнтра беларускай культуры ў Даўгаўпілсе. Выступленне ансамбля “Купалінка” на фестывалях у Польшчы стала візітам у адказ і карысным абменам вопыту.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/694-ansambla-kupalinka-dziesmas-izskaneja-festivalos-polija#sigProIde5479f7831
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.