26 чэрвеня 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства прайшло традыцыйнае абрадавае свята “Беларускае Купалле”, якім завяршыўся творчы сезон у Беларускім доме.
Традыцыйнае абрадавае свята “Беларускае Купалле”, якое штогод праводзіцца Цэнтрам беларускай культуры, з'яўляецца адным з самых папулярных. Свята ў гонар летняга сонцастаяння запоўнена магічнымі рытуаламі і абрадамі, звязанымі з вадой, агнём і травой.
Старадаўнія традыцыі і абрады, тэатралізаваныя мініяцюры з удзелам Зельніцы, Вядзьмаркі і Русалкі, аўтэнтычныя і тэматычныя песні, народныя танцы і карагоды артыстычна прадставілі творчыя калектывы ЦБК: тэатральная студыя “Паўлінка”, ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, харавая капэла “Спадчына”, вакальны ансамбль “Пралескі”, дзіцячая студыя “Скарбніца”, саліст Рыгор Старавойтаў.
Гледачы і ўдзельнікі канцэрта з задавальненнем выкарыстоўвалі прадастаўленую магчымасць і актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класах па вырабе паштоўкі-выцінанкі, купальскіх талісманаў і букецікаў, дэгуставалі купальскі напой, фатаграфаваліся ў купальскім вянку і пакідалі свае патаемныя мары на “дрэве жаданняў”. Праверана на практыцы – у іх ёсць уласцівасць здзяйсняцца!
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/690-baltkrievu-tautas-svetki-kupalle-nosledza-radoso-sezonu#sigProId86e2cd8aa9
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.