1 чэрвеня 2024 года, у рамках святкавання 749-годдзя горада Даўгаўпілса, творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома Адзінства (ЦБК) прынялі ўдзел у канцэртнай праграме, прысвечанай Святу горада.
“Мой горад – Даўгаўпілс!” – пад такім дэвізам прайшло Свята Даўгаўпілса, якое запомнілася ўсім гараджанам і гасцям горада сваёй непаўторнай атмасферай,
На сцэне перакрыжавання вуліц Рыгас і Міхоэлса з віншавальнай канцэртнай праграмай выступілі ўсе аматарскія творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” (кіраўнік В. Пятроў), танцавальны ансамбль “Лянок” (кіраўніца М. Медунецкая), вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” (кіраўніца А. Лукашэнак), харавая капэла “Спадчына” (кіраўнік С. Братусеў), дзіцячая студыя “Скарбніца” (кіраўніца А. Лукашэнак) і тэатральная студыя “Паўлінка” (кіраўніца
І. Казлоўская).
У калейдаскопе шматлікіх канцэртаў музычныя выступленні артыстаў Цэнтра беларускай культуры былі годна ацэнены гледачамі. Узнагародай калектывам сталі падзячныя граматы ад самакіравання.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/684-daugavpils-pilsetas-svetkos-izskaneja-baltkrievu-dziesmas-un-dejas#sigProId7a9a3eebfc
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.