12 красавіка 2024 года ў Доме Адзінства пры аншлагу прайшоў канцэрт “Суквецце культур” беларускіх самадзейных калектываў, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры Дома Адзінства ў супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім беларускім таварыствам “Альтанка”.
Жанна Раманоўская, аўтар праекта: “Для многіх беларусаў месцам сілы з'яўляецца бацькоўскі дом, каля якога абавязкова абсталяваны кветнік. У ім растуць кветкі – вялікія і маленькія, яркія і не вельмі. Кожная кветка ўнікальная, а разам яны складаюць непаўторную мазаіку. Так і наш канцэрт, праз кожнае нацыянальна-культурнае выступленне стварыў суквецце культур у поліэтнічным Даўгаўпілсе. Мы падкрэсліваем важнасць разнастайнасці культур у імя дыялогу і развіцця”.
У канцэрце прынялі ўдзел творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, дзіцячая студыя “Скарбніца”, тэатральная студыя “Паўлінка”. Беларускія песні і танцы чаргаваліся з латышскімі і латгальскімі. Паэтычныя радкі прагучалі ў выкананні Станіслава Валодзькі, старшыні Таварыства Латвійска-беларускай садружнасці, і старшыні Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” Ліліі Воранавай.
Разнастайнасць нацыянальных культур Даўгаўпілса прадэманстравалі госці: танцавальны ансамбль “Узоры” Цэнтра рускай культуры Дома адзінства, хор “Промень” Цэнтра польскай культуры Дома адзінства, ансамбль “Мрія” Цэнтра ўкраінскай культуры Дома адзінства, танцавальны ансамбль “Авіва” Даўгаўпілскай яўрэйскай абшчыны, фальклорны ансамбль “Раса” Даўгаўпілскага літоўскага таварыства і танцавальны ансамбль сеньёраў “Сапніс” Даўгаўпілскага нямецкага таварыства “Ерфолг”.
Pasākums notiek “Līdzdarbības līgums par atsevišķu valsts pārvaldes uzdevumu veikšanu pilsoniskās sabiedrības un starpkulturu sadarbības attīstības un mazākumtautību nevalstisko organiza” (Nr.: Nr.2.5.-11-207) ietvaros, kas noslēgts starp biedrību “Dienvidlatgales NVO atbalsta centrs” un LR Kultūras ministeriju.”
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/676-koncerts-daugavpil-atspoguloja-kulturu-daudzveid-bu#sigProId5c49ab8014
Інфармацыя падрыхтавана:
Анастасія Бароўская,
кіраўніца культурных праектаў
Цэнтра беларускай культуры