21 верасня 2016 года тэатр «Комедия» з Беларусі падарыў даўгаўпілскім гледачам двухгадзінны спектакль «Спасибо, Марго!». У Палацы культуры адбылася сустрэча мінскіх артыстаў тэатра і кіно з беларускай дыяспарай Даўгаўпілса. Бездакорна адыграўшы двухактавую камедыю ў маленькай камернай зале, знакамітыя акцёры вызвалі ў гледачоў ўсю гаму пачуццяў: смех, радасць, жаль, суперажыванне, слёзы і бурныя апладысменты.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/67-270916#sigProIdf9a8559672
Антрэпрызны тэатр «Комедия» заснаваны ў 2012 годзе. Праект паспяхова развіваецца, тэатр шмат выступае ў Мінску, другіх гарадах Беларусі і за мяжой. У трупе тэатра іграюць акцёры вядучых тэатраў Мінска: Эмілія Пранскутэ і Алег Коц (Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага), Людміла Сідаркевіч і Сяргей Шымко (Рэспубліканскі тэатр Беларускай драматургіі). У Даўгаўпілс яны прыехалі з Літвы, дзе ў Вісагінасе давалі спектакль «Спасибо, Марго!» па п'есе расійскага драматурга Валерыя Мухар'ямава. Гэтую ж дзіўна кранальную і вясёлую гісторыю з яркімі камедыйнымі сітуацыямі, працятую лірычным цяплом, тонкім гумарам, прадставілі і даўгаўпілскім гледачам.
Месца дзеяння – Атланцік Сіці. Героі п'есы – эмігранты, у розны час прыехаўшыя ў ЗША. Дызайнер Ліза (Л.Сідаркевіч) – паспяховая, элегантная, чароўная дзяўчына. Да яе заляцаецца міліянер Марк (А.Коц), інвестар яе праекта. У адзін цудоўны дзень на парозе кватэры Лізы з’яўляецца даўняя «сяброўка» Марго (Э.Пранскутэ), якая ў свой час адбіла ў яе мужа. Марго прыязджае не адна, а з братам памерлага мужа звар’яцелым Лёвушкам (С.Шымко). Нечаканы візіт унёс сумятню ў размеранае жыццё галоўных герояў...
З гэтага моманту сюжет пачынае набіраць абароты, і ніхто з гледачоў не мог нават прапанаваць, чым жа закончыцца гэтая парадаксальная гісторыя. Інтрыгуючы сюжет, тонкі гумар у спалучэнні з выдатнай акцёрскай ігрой зарадзілі залу незвычайна пазітыўнай энэргіяй і цудоўным настроем. Доўга не змаўкалі апладысменты, скрозь якія даносіліся хвалюючыя крыкі «Брава!», «Дзякуй, Тэатр!».
Консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даугаўпілсе Антаніна Струнеўская пажадала акцёрам творчага натхнення, аптымізму і ўдзячных гледачоў. Кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская выказала падзяку акцёрам і прадзюсеру тэатра «Комедия» за гэты мецэнацкі спектакль у Даўгаўпілсе і выказала надзею на тое, што новая сустрэча ўжо хутка адбудзецца ў вялікай зале Палаца культуры, на тысячную аўдыторыю, да якой прывыклі славутыя артысты.
Дыялог акцёр-глядач прадоўжыўся ў Цэнтры беларускай культуры (ЦБК). Акцёры дзяліліся ўражаннямі, раздавалі аўтографы, заставілі ў кнізе водгукаў добрыя пажаданні. Прадзюсер тэатра Джэні Шарыпава выказала ўдзячнасць гледачам за непаўторную атмасферу ў зале і шчырыя апладысменты, а Цэнтру беларускай культуры - за арганізацыю выступлення тэатра «Комедия» у Даўгаўпілсе, сустрэчу з беларускай дыяспарай, перспектыву гастроляў у Латвіі.
ЦБК удзячны з супрацоўніцтва тэатральнай студыі “Искатель», у памяшканнях якой адбыўся спектакль.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306