21 лютага 2024 года, у Міжнародны дзень роднай мовы, у структурным падраздзяленні “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання (ЦБК) адбылася V Міжнародная канферэнцыя “Беларускія чытанні: Мінулае. Ідэнтычнасць. Асоба”.
У юбілейнай, 5-ай канферэнцыі, прынялі ўдзел вучоныя, даследчыкі і прадстаўнікі беларускай дыяспары з Даўгаўпілса, Лудзы, Рыгі, Вільнюса, Варшавы, якіх аб'ядналі тэмы перасячэння гісторыі Беларусі і Латвіі, мовы, захавання ідэнтычнасці і знакавыя асобы.
У гэтым годзе прагучала 14 дакладаў. Па матэрыялах канферэнцыі плануецца выдаць новы зборнік.
Родная мова, кнігі, нацыянальна-культурная спадчына – бясцэннае багацце, захаванню якога заклікана садзейнічаць канферэнцыя “Беларускія чытанні”.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/666-dzimtas-valodas-diena-daugavpil-notika-v-starptautiska-konference-baltkrievu-las-jumi#sigProIde4fad3d189
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры