18 верасня 2016 года ў г.Міёры (Віцебская вобласць, Беларусь) адбыўся V экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Святочны канцэрт юбілейнага экафестывалю адкрыў вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), і аматарскі калектыў пад кіраўніцтвам Настассі Малышавай выдатна справіўся з аказаным гонарам.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/66-260916#sigProIda9594d4014
Экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю», назва якога вельмі паэтычна гучыць на беларускай мове, упершыню быў праведзены пяць гадоў таму. Так упершыню ў Міёрах была рэалізавана ідэя выкарыстання мясцовых прыродных рэсурсаў у культуры, турызме і бізнэсе. Справа ў тым, што ў Міёрскім раёне знаходзіцца ўнікальнае балота, якое ахоўваецца і на якім гняздзяцца жураўлі і рэдкія віды птушак, растуць журавіны. Гэты прыродны дар мясцовыя ўлады актыўна выкарыстоўваюць у сваёй сваёй маркетынгавай палітыцы. За кароткі перыяд часу экафестываль «Жураўлі і журавіны» стаў візітнай карткай Міёршчыны. З іх легкай рукі суседзі ў Глыбокім заснавалі «Вішнёвы фестываль», а ў Шаркаўшчыне – «Яблычны фестываль».
На экафестывалі «Жураўлі і журавіны» у Міёрах збіраюцца падвор'і аграгарадкоў, творчыя калектывы, сяляне, рамеснікі і гандлёвыя прадпрыемствы з усяго раёна. Прыязджаюць дыпламаты і артысты з Мінска, госці з суседніх раёнаў, сябры з-за мяжы.
Гонар адкрыць юбілейны - V экалагічны фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» была прадастаўлена вакальна-інструментальнаму ансамблю «Пралескі» з Даўгаўпілса. Завадныя песні на беларускай, латышскай і латгальскай мовах сабралі гледачоў на эстрадзе, а падзякай артыстам сталі іх шчодрыя апладысменты.
Супрацоўніцтва Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры і аддзела культуры Міёрскага раённага выканаўчага камітэта будзе працягвацца ў рамках дзеючага пагаднення. У Год культуры ў Беларусі творчыя калектывы Даўгаўпілса і Міёр абменьваюцца візітамі і вопытам: даўгаўпілскія беларусы выступалі на фестывалях «Перабродская зорка» і «Журавлі і журавіны» на Міёршчыне. У сваю чаргу, артысты з Міёр выступалі на «Беларускім Купаллі» у Даўгаўпілсе і рыхтуюцца да ўдзелу ў VI Міжнароднымм фестывалі народных культур «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”.
Цэнтр беларускай культуры выказвае падзяку Міёрскаму райвыканкаму за запрашэнне і радушны прыём, Генеральнаму консульству Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе за візавую падтрымку.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Жана Раманоўская, кіраўніца ЦБК,
т. 654 24695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
LV-5410, Латвія, г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306