15 ліпеня 2023 года ў канцэртнай зале Дома Адзінства пры актыўнай падтрымцы Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 30-годдзю Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”.
На працягу 24-х гадоў ЦБК, як шматгадовы партнёр, аказвае неабходную метадычную дапамогу беларускаму таварыству “Уздым” у рэалізацыі розных праектаў і ініцыятыў, арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў.
У суботні выхадны дзень, на юбілейным канцэрце 30-годдзя з дня заснавання “Уздым”, выступленне гасцей з Рыгі і Вісагінаса арганічна дапоўнілі творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры: гурт беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына”, салістка ансамбля “Пралескі” Анастасія Лукашэнак.
Лірычныя і вясёлыя песні, запальныя танцы, кветкі і сувеніры, добрыя словы і шчырыя пажаданні былі адрасаваны ў гэты дзень юбілярам.
Са святам, шаноўныя сябры!
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/626-radosie-kolekt-vi-sveica-uzdim-30-gadu-jubileja#sigProIdbf03808d65
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры