У першыя дні ліпеня ў Даўгаўпілсе і розных гарадах Латгаліі з вялікім поспехам прайшоў першы фестываль нацыянальных культур Латвіі „Pynu, pynu sītu”, закліканы папулярызаваць і развіваць багацейшую культурную і самабытную спадчыну нацменшасцей, якія жывуць у Латвіі.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/50-080716#sigProIdaf63af78b7
Фестываль сабраў пад сваім крылом каля 1400 удзельнікаў. На ўсіх канцэртных пляцоўках горада магчыма было ўбачыць і пачуць запальныя і лірычныя песні і танцы ў выкананні калектыў даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры: ансамбля народнай песні "Купалінка" і танцавальнага ансамбля "Лянок"; ансамбля народнай песні "Надзея" з Рыгі, ансамбля "Аколіца" (Дагда), фальклорнага ансамбля "Лянок" (Елгава), екабпілскага ансамбля "Завіруха", ансамбля песні "Паўлінка" з Ліепаі, рэзэкненскага ансамбля "Сузор’е". Асаблівых апладысментаў і захаплення гледачоў ганараваўся фальклорны калектыў "Сунічкі" з Віцебскай вобласці.
На працягу некалькіх фестывальных дзён беларускія творчыя калектывы не только удзельнічалі ў самых розных майстар-класах, але і самі правялі майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга. Яго ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры правяла ўдзельніца ліепайскага песеннага ансамбля "Паўлінка" Ірына Бяляева. Шматлікія госці з вялікай цікавасцю слухалі яе аповяд пра гісторыю лялькі, аб тым, якую ролю яны мелі і маюць у жыцці чалавека. Ірына паказала ўсім прысутным сваю выдатную калекцыю лялек, зробленую ўласнымі рукамі, з вялікай любоўю і павагай расказала пра кожную з іх. А потым усе разам: дарослыя і дзеці, вучыліся рабіць ляльку-абярэг пад чулым кіраўніцтвам майстрыхі. Вакальны ансамбль «Паўлінка" з Ліепаі таксама праявіў сябе ў «музычным трамвайчыку», які курсіраваў на другі фестывальны дзень, выканаўшы для пасажыраў трамвая песні на беларускай мове.
Суботняй раніцай, 2 ліпеня, на пляцоўцы "Беларускі двор" у Даўгаўпілскай крэпасці ўсе творчыя беларускія калектывы з Латвіі і Беларусі на працягу некалькіх гадзін радавалі гараджан і гасцей горада сваімі таленавітымі выступленнямі, не даўшы магчымасці ім проста стаяць і глядзець, а прыцягвалі спяваць і танцаваць разам з артыстамі.
Пасля абеда ўдзельнікі фестывалю перамясціліся ў парк Дубровіна, дзе канцэрты праходзілі адначасова на трох пляцоўках. «Купалінка» і «Лянок» спявалі і танцавалі каля музея, паказаўшы другую падрыхтаваную праграму.
Вечарам усе артысты аб'ядналіся ў святочным шэсці. Па вуліцы Рыгас на плошчу Віенібас прайшла яркая шматнацыянальная калона са сцягамі і штандартамі. З прывітальнымі словамі да удзельнікаў фестывалю звярнуўся прэм'ер-міністр ЛР М.Кучынскіс, мэр Даўгаўпілса Я.Лачплесіс. Пераходны сцяг фестывалю нацыянальных культур Латвіі ад Даўгаўпілса переняла Елгава, дзе ў 2018 годзе адбудзецца другі па ліку фестываль. Дарэчы, у Беларусі Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур праводзіцца ужо 11 гадоў штогод у г.Гродна.
Культура - гэта фундамент любога грамадства. І яго ўмацаванню, несумненна, служыць такі ўнікальны і маштабны фестываль, як даўгаўпілскі "Pynu, pynu sītu". Сваім удзелам, яркімі і запамінальнымі выступленнямі беларусы ўнеслі свой неацэнны ўклад у умацаванне фундамента таго грамадства, у якім мы жывём. А самае галоўное, что сваімі запальнымі танцамі і песнямі, шырынёй і шчодрасцю сваёй душы беларусы падаравалі людзям самыя добрыя, шчырыя і станоўчыя эмоцыі, цудоўны настрой.
Цэнтр беларускай культуры выказвае шчырыя словы падзякі валанцёрам, якія два дні, з ранку і да вечара, дапамагалі нашым беларускім калектывам утульна адчуваць сябе ў фестывальным Даўгаўпілсе:
Жане Раманоўскай (ЦБК), Марыі Памецька (ЦБК), Ірыне Якушонак (ЦБК), Настассі Малышавай (ЦБК), Інэсе Казлоўскай (ЦБК), Таццяне Дзянісавай («Уздым»), Валерыю Амбросаву («Уздым»), Марыне Медунецкай (ЦБК).
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306