22 сакавіка 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у рамках новага навукова-пазнавальнага цыкла «Беларускія геніі», прысвечанага 20-годдзю ўстановы, адбылося мерапрыемства, тэмай якога сталі славутыя спартсмены Беларусі.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/296-belaruskiya-genii-u-sportse-zdzivili-i-pakaryli#sigProIdd032a299f9
Серыя «Беларускія геніі» ужо пазнаёміла гледачоў са знакамітымі асветнікамі і пісьменнікамі. На гэты раз тэмай сустрэчы стаў спорт. І гэта не выпадкова, бо 21-30 чэрвеня 2019 года ў сталіцы Беларусі – Мінску пройдуць II Еўрапейскія гульні. У найбуйнейшым спартыўным форуме кантынента прымуць удзел больш за 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту, а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа. Афіцыйны дэвіз Еўрапіяды-2019 – «Яркі год, яркі ты», у беларускай версіі – «Час яскравых перамог".
Гэтай тэме прысвечана перасовачная выстава «Спорт у Беларусі і Беларусь у Сусветным спорце», часова дадзеная Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў, што адкрылася ў ЦБК і з якой гледачоў азнаёміла кіраўніца ўстановы Жанна Раманоўская, якая падрабязна распавяла як аб самой выставе, так і аб займальнай праграме II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, аб іх талісмане – Лісяні Лёсіку і магчымасцях для кожнага жадаючага пабываць у якасці заўзятара або гледача на спартыўным формуме.
Пра тое, якое вялікае значэнне дзяржава надае развіццю спорту ў Беларусі, аб высокіх дасягненнях беларускіх спартсменаў на міжнародным узроўні, а таксама аб бязвізавым уездзе на II Еўрапейскія гульні, расказаў консул Генеральнага консула РБ у Даўгаўпілсе Мікалай Раманкевіч.
Гледачы даведаліся шмат цікавага аб дасягненнях і развіцці спорту ў Беларусі, аб значнай ролі краіны на алімпійскіх гульнях, успомнілі або адкрылі для сябе імёны заслужаных, сусветна вядомых беларускіх майстроў спорту: Аляксандра Мядзведзя, Вольгі Корбут, Віталя Шчэрбы, Юліі Несцярэнка, Руслана Салея, Максіма Мірнага, Вікторыі Азаранка, Дар'і Домрачавай і многіх іншых.
Вядучыя мерапрыемства – Інэса Казлоўская, апранутая ў спартыўную форму з беларускай сімволікай, і Валерый Амбросаў на аснове цікава складзенай прэзентацыі, у займальнай ігравой форме пазнаёмілі прысутных з геніямі беларускага спорту, разыгралі віктарыну. Асабліва актыўныя і дапытлівыя, сярод якіх было шмат дзяцей, бойка адказвалі на пытанні і з радасцю атрымлівалі прызы з сімволікай летніх II Еўрапейскіх гульняў, якія ім уручала юная дзюдаістка Лаліта Казлоўская.
У праграме спартыўнага мерапрыемства было шмат музычных момантаў: песні ў выкананні ансамбля беларускай народнай песні «Купалінка» і вакальнага ансамбля «Пралескі», арыгінальныя танцы са спартыўным ухілам у выкананні танцавальнага ансамбля «Лянок». Асабліва бурных апладысментаў удастоіліся выступленні дзіцячых калектываў: беларускай нядзельнай школы «Вясёлка» беларускага таварыства «Уздым» і дзіцячага саставу ансамбля «Лянок» Цэнтра беларускай культуры.
Лагічным завяршэннем такога незвычайна цікавага вечара прагучала песня «Зроблены ў Беларусі» у запісе ў выкананні папулярных беларускіх салістаў Аляксандра Рыбака, Руслана Аляхны, Алёны Ланской і Тэа. А яшчэ ўсіх тых, хто сабраўся на вечарыне, натхніў заклік удзельнікам гульняў-2019 насуперак цяжкасцям ісці за сваёй марай – да запаветнай узнагароды. Гэта заклік для ўсіх нас – нягледзячы ні на што, не здавацца і ісці да сваёй мэты!
Наступнай тэмай цыкла «Беларускія геніі» стануць касманаўты; вечар запланаваны на 9-га красавіка. Запрашаем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A