26-27 мая 2018 года ў Браславе (Віцебская вобласць Беларусі) праходзіла міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», у якім прыняў удзел вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/239-da-ga-pilskiya-praleski-dabavili-blyasku-brasla-skim-zarnitsam#sigProId72460ae751
Яркае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» ужо ў 51-ы раз прайшло ў горадзе на берагах беларускага нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», такім чынам з'яўляючыся найстарэйшым фестывалем у Беларусі. У раённы цэнтр каля беларуска-латвійскай мяжы прыехалі дэлегацыі і творчыя калектывы з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі і Беларусі.
Выставы, канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю ў Ляснічоўцы, кірмаш, святочнае шэсце, фестываль «Меч Бречислава» на Замкавай гары, салют, прыём у мэрыі, адкрыццё інтэрната паруснай школы, канцэрты замежных гасцей у аграгарадках – гэта мноства цікавых падзей і два дні выдатнага майскага надвор'я падарылі гледачам, гасцям і ўдзельнікам фестывалю мора станоўчых эмоцый.
На ўрачыстасці адкрыцця фестывалю ансамбль "Пралескі" выканаў латышскую народную песню «Es nenācu šai vietāi» на дзвюх мовах (пераклад на беларускую Станіслава Валодзькі). Вечарам даўгаўпілскі калектыў "Пралескі" разам з беларускім ансамблем «Лянок» з Елгавы далі канцэрт у аграгарадку "Пагошча". «Пралескі» спявалі на латышскай, латгальскай, беларускай і рускай мовах ("Tricēj kalni, skanēj meži", "Auga, auga rūžeņa", "Ночка цёмная", "А ты ехаў", "Белая Русь" і іншыя песні) пад акардэон і скрыпку, акапэльна, пад мінусавую фанаграму.
Другі дзень свята пачаўся з прыёму арганізатараў фестывалю ў Доме культуры, дзе гучалі віншавальныя і падзячныя прамовы, адбыўся абмен сувенірамі. У канцэрце закрыцця свята «Браслаўскія зарніцы» ансамбль "Пралескі" праспяваў папулярную песню Райманда Паулса "Nekur nav tik labi kā mājās" з перакладам на беларускую мову С.Валодзькі.
«Наш калектыў малады, але мы ўжо пабывалі на многіх фестывалях у Беларусі, і мара выступіць на знакамітых «Браслаўскіх зарніцах» здзейснілася! – адзначыла кіраўніца ансамбля Настасся Малышава. – Свята самабытнае, яно захоўвае беларускую культурную спадчыну і аб'ядноўвае розныя народы і краіны, у тым ліку беларусаў замежжа».
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры