У сераду, 14 лютага 2018 года, яркім сонечным днём, мабільная каманда творчых людзей з Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) адправілася ў паездку ў Даўгаўпілскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання пенсіянераў (ДТЦСАП) з дабрачынным канцэртам, каб падарыць яго прабывальнікам часцінку любві і душэўнага цяпла.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/203-labdar-bas-koncerts-d-v-ja-da-i-u-m-lest-bas-pansion-ta-iem-tniekiem#sigProIdb806f27d4c
У жыцці людзям перыядычна даводзіцца сутыкацца з рознага роду праблемамі і цяжкасцямі, велізарнай колькасцю негатыву і адмоўных эмоцый. Але ў той жа час станоўчыя эмоцыі, добры настрой, душэўная цеплыня і чалавекалюбства валодаюць «вірусным» эфектам і імгненна перадаюцца іншым людзям, робячы іх жыццё куды больш светлым, лепшым і больш чалавечным.
Менавіта таму ў Дзень закаханых беларусы пабывалі ў пансіянаце, каб даць дабрачынны канцэрт, прысвечаны Дню святога Валянціна. На працягу гадзіны ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка" (мастацкі кіраўнік Вячаслаў Пятроў), а таксама даўгаўпілскія паэты і барды Анатоль Галер і Віталь Міхайлоўскі напераменку радавалі кліентаў установы сваімі то вясёлымі, то філасофскімі, то лірычнымі песнямі; а кіраўніца культурных праектаў ЦБК Галіна Сантоцкая - вершамі і жартамі. Удзячныя гледачы падпявалі, танцавалі і ад душы пляскалі пасля кожнага нумара, не шкадуючы далоней, і доўга не хацелі адпускаць артыстаў.
Як адзначыла кіраўніца ЦБК Жана Раманоўская ў сваей прывітальнай прамове, такія выязныя канцэрты ўжо даўно сталі добрай традыцыяй, якая абавязкова атрымае свой працяг.
Кіраўніца культурных праектаў пансіяната Валянціна Плонэ падзякавала артыстаў за выдатнае выступленне, а Цэнтр беларускай культуры - за шматгадовае плённае супрацоўніцтва.
Давайце прыносіць адзін аднаму маленькія радасці. Ад гэтага не толькі нашыя душы, але і ўвесь свет стане больш добрым і светлым!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры