27 кастрычніка 2017 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшоў юбілейны творчы вечар - прэзентацыя новага зборніка вершаў паэта Зянона Ваяводскага «Ка-пе-ль-ка».
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/178-notika-dzejnieka-zenona-vojevodska-jaunas-gr-matas-prezent-cija#sigProId004784519c
Зянон Ваяводскі - карэнны даўгаўпілчанін, член рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі «Русло», член Даўгаўпілскай рускай пісьменніцкай арганізацыі. Намінаваны на прэмію «Паэт года 2014, 2015, 2016, 2017», «Спадчына 2016, 2017», «Русь мая 2017». Паэт піша для дзяцей і дарослых, закранае самыя розныя аспекты чалавечага жыцця; не чужыя аўтару таксама гумар і сатыра.
Да свайго 70-гадовага юбілею З.Ваяводскі выпусціў у свет 3-ці зборнік вершаў з цудоўнай назвай «Ка-пе-ль-ка» па аднайменнаму вершу, радкі якога запрашаюць паразважаць пра сэнс жыцця, пра ролю чалавека і яго сутнасці. «Ка-пе-ль-ка», па задумцы аўтара - як сляза, як увасабленне шчасця і гора, як выраз болю і пакуты людзей, іх любві і абыякавасці.
Не выпадкова прэзентацыя новага зборніка прайшла ў ЦБК, так як З.Ваяводскі - даўні сябар беларусаў, яго вершы неаднаразова гучалі ў сценах Беларускага дома. Вечар прайшоў у вельмі цёплай і ўтульнай атмасферы пры велізарнай колькасці гасцей; у зале не было свабодных месцаў. Кветкамі, шчырымі словамі, падарункамі юбіляра павіншавалі яго калегі і сябры па творчаму цэху: Павел Плотнікаў, Фаіна Осіна, Яўціхій Канаплёў, Настасся Сазанкова, Валянціна Пруднікава, Маргарыта Лабанарская, Анатоль Харын, Таццяна Рускулэ, Віталь Бацюк, Марыя Сафронава, Яўген Ветлаў, Кацярына Андрэева і інш..
Зянон Ваяводскі вельмі натхнёна чытаў свае вершы, пранікаючы кожным радком у патаемныя куткі душы ўдзячных слухачоў. У гэты незвычайны вечар гучалі не толькі вершы, але і сольныя песні ў выкананні самадзейных артыстаў: паэта Яўціхія Канаплёва, бардаў Віталя Міхайлоўскага і Алены Віткевіч; а вакальны ансамбль ЦБК «Пралескі» выканаў песню на беларускай мове «Нідзе няма лепей, як дома" у самым пачатку вечара, тым самым адразу ж задаўшы паэтычнаму мерапрыемству лірычны напрамак.
Кіраўніца ЦБК Жана Раманоўская сардэчна павіншавала юбіляра, адзначыла яго важны ўклад у паэтычнае жыццё Даўгаўпілса, выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва. Завяршаючы вечар, метадыст ЦБК Марыя Памецька падзякавала ўсіх прыхільнікаў паэтычнага слова за актыўны ўдзел у вечарыне і ўручыла юбіляру на памяць сімвалічны падарунак - кубак з лагатыпам ЦБК.
Паэтычнае слова неабходна для чалавечай душы. Паэт заўсёды бачыць больш, чым іншыя. Без такіх рамантыкаў жыццё пазбавілася б шмат чаго цікавага, і тое, што яны жывуць сярод нас і ствараюць свае вершы пад небам любімага горада, проста выдатна!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры