23 верасня 2017 года ў Даўгаўпілскай крэпасці прайшоў Фестываль нацыянальных культур, у якім у якасці ўдзельнікаў Цэнтр беларускай культуры і Беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» знаёмілі жыхароў і гасцей горада з дэкаратыўна-прыкладной творчасцю беларусаў і беларускімі песнямі.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/171-daugavpils-cietoksn-skan-ja-baltkrievu-dziesmas#sigProId94339d5423
Яркім суботнім днём бабінага лета ў Даўгаўпілскай крэпасці гучалі танцы і песні розных народаў, якія прадстаўлялі цэнтры, таварыствы і калектывы нацыянальных культур: рускія, польскія, беларускія, украінскія, літоўскія, нямецкія, яўрэйскія, цыганскія і нават іспанскія.
Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) і беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Уздым» прадставілі публіцы ўзоры традыцыйных беларускіх рамёстваў: саломапляцення, ткацтва, вязання, керамікі, пляцення. Кожны жадаючы мог вырабіць з паперы аплікацыю (выцінанку) і паштоўку на восеньскую тэматыку, альбо са шматкоў зрабіць ляльку-абярэг, размаляваць казачны малюнак, пачаставацца міёрскімі журавінамі. Майстар-класы правялі Настасся Лукашонак і Ганна Сямёнава, Вольга Паўловіч, Зінаіда Сіліня і Алёна Радзівонава.
У сваю чаргу харавая капэла «Спадчына» пад кіраўніцтвам Яніны Юзэфовіч выканала прыгожыя лірычныя песні на беларускай мове, якія гледачам на латышскай мове прадстаўляла кіраўніца культурных праектаў ЦБК Настасся Лукашонак.
У суботу, з 12.00 да 17.00, старадаўняя крэпасць Даўгаўпілса стала творчай пляцоўкай для розных народаў і культур.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры