17 верасня 2017 года ў беларускім горадзе Міёры прайшоў VI экалагічны фестываль «Жураўлі І журавіны Міёрскага краю", ганаровымі ўдзельнікамі якога сталі танцавальны ансамбль "Лянок” і вакальны ансамбль "Пралескі" Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/170-mijoros-klaus-j-s-dz-rvju-ska-as-un-baltkrievu-dziesmas#sigProId203eab00c2
Традыцыйны фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» ужо з'яўляецца культурным і экалагічным брэндам гэтага невялікага гарадка на Віцебшчыне. Некалькі гадоў таму раён рэалізаваў буйны міжнародны праект, выкарыстоўваючы сваё галоўнае прыроднае багацце - нацыянальны заказнік "Ельня". Гэта найбуйнейшае ў Еўропе балота з багатай флорай і фаунай. На Ельні гняздуюцца жоравы і рэдкія віды птушак, а яшчэ расце вельмі шмат журавін. Жураўлі і журавіны далі назву экафестывалю, на які прыязджаюць высокія службовыя асобы, эколагі, арнітолагі і фотамастакі. Яны могуць назіраць за птушкамі ў біноклі, фатаграфаваць, прайсці па драўляных мастках, пракладзеных углыб балоты, або наведаць візіт-цэнтр, дзе раскажуць і пакажуць усе багацці Ельні.
У гэты раз умовы надвор'я не спрыялі прагулцы па балоце. Аднак ні моцны вецер, ні дождж не спалохалі ўдзельнікаў і гасцей фестывалю. Шумеў кірмаш, зазывалі сельскія падвор'і, бойка ішоў гандаль журавінамі, за якой стаяла чарга. Літаральна за некалькі хвілін да пачатку фестывальнага канцэрта нечакана дождж спыніўся, пра што жартавалі сябры: артысты з Даўгаўпілса прывезлі ў Міёры добрае надвор'е.
Пачынаючы з самага першага фестывалю, жаданымі гасцямі Міёраў з'яўляюцца творчыя калектывы суайчыннікаў з Даўгаўпілса. Адкрыў канцэртную праграму вакальны ансамбль «Пралескі» (кіраўніца Настасся Малышава) латгальскай народнай песняй з перакладам на беларускую мову. На фестывалі «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" адбыўся дэбют латгальскай кадрылі ў выкананні танцавальнага ансамбля «Лянок" (кіраўніца Марына Медунецкая). Беларускія танцы чаргаваліся з песнямі на беларускай і латышскай мовах. Гледачы дарылі артыстам шчодрыя апладысменты, а асаблівай увагі былі ўдастоены юныя танцоры Валерый Медунецкі і Людміла Малыгіна з «Рускай кадрыляй».
Начальнік аддзела культуры Міёрскага райвыканкама Аляксандр Тронькін сардэчна падзякаваў партнёраў за яркае выступленне, уручыўшы фестывальныя сувеніры.
Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы і Аддзел культуры Міёрскага раённага выканаўчага камітэта звязвае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры і шматгадовае партнёрства. У рамках культурнага абмену цяпер Даўгаўпілс чакае артыстаў з Міёраў на традыцыйны восеньскі фестываль «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе».
ЦБК выказвае падзяку Генеральнаму консульству РБ у Даўгаўпілсе за візавую падтрымку.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры