«Поры года» - пад такой назвай у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) 3 сакавіка 2017 года адкрылася выстава карцін Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі. Знатакі прыгожага і аматары жывапісу змаглі палюбавацца сюжэтамі і пейзажамі на тэму ўсіх пор года, паслухаць вершы і песні.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/127-140317-2#sigProId6689a37c9b
Ініцыятарам і ідэйным натхніцелем такой значнай для творчых людзей падзеі сталі кіраўнік грамадскай арганізацыі Марыя Сафронава і Цэнтр беларускай культуры, дзе праводзіцца вельмі многа рознапланавых творчых мерапрыемстваў, у тым ліку выставы мастакоў як Даўгаўпілса, так і Латгаліі. Творчых людзей прыцягвае пануючая ў Беларускім доме атмасфера шчырасці, душэўнасці, талерантнасці і ўзаемаразумення. Аб гэтым гаварылі ў сваіх выступленнях мастакі.
На выставе прадстаўлены 44 работы 7 членаў Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі: Марыі Сафронавай, Настассі Сазанковай, Таццяны Рускулэ, Ларысы Сяргеевай, Ефрасінні Лелэ, Аксаны Лабецкай, Жаны Букоўскай. Кожны з прадстаўленых мастакоў - яркая і шматгранная творчая асоба са шматлікімі здольнасцямі і талентамі. Іх работы аб’яднаны тэмай пораў года.
Адпавядаючы назве, такой жа разнастайнай была і праграма вечара, у якой чаргаваліся выступленні і вельмі цікавыя расповяды саміх мастакоў; вершы ў выкананні вядучай, метадыста ЦБК Марыі Памецька, мастачак Настассі Сазанковай і Таццяны Рускулэ; беларускія песні ў выкананні вакальнага ансамбля сеньёраў «Спадчына» (мастацкі кіраўнік Яна Юзэфовіч); рамантычныя песні пад гітару ў выкананні паэта і музыканта Анатоля Галлера; было шмат кветак і добразычлівых усмешак.
Кіраўніца ЦБК Жана Раманоўская выказала ўдзячнасць мастакам за іх адметныя работы, якія прыносяць людзям столькі пазітыўных эмоцый, дзякуючы якім нават скупое вясновае сонца выглянула з-за змрочных хмар; падарыла кветкі Марыі Сафронавай з пажаданнямі новых творчых поспехаў і цікавых ідэй. У сваю чаргу М.Сафронава выказала ўдзячнасць Беларускаму дому за магчымасць адчыніць тут чарговую выставу і выказала спадзяванне на працяг цеснага супрацоўніцтва ў будучым.
А завяршыўся вечар прэм’ерай «Пазітыўнай песеькі» даўняга сябра беларусаў А.Галлера. Песня, як і настрой усіх гасцей, якія подпявалі не чутыя дагэтуль радкі, сапраўды аказалася пазітыўнай: «Вясна! І гэта добра!».
Выстава «Поры года» адчынена для ўсіх жадаючых да 31 сакавіка 2017 года (з 9.00 да 17.00) па адрасу: Палац культуры, вул.Смілшу, 92, 3 паверх, 305 каб..
Сардэчна запрашаем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306