У суботу, 11 лютага 2017 года, у г.Ліваны прайшоў канцэрт, арганізаваны славянскім таварыствам "Узоры". Напярэдадні Дня закаханых тэмай выступлення самадзейных артыстаў стала любоў. Калектыў "Узоры" прымаў віншаванні ад кіраўніцтва краю, беларускіх дыпламатаў і сяброў, у ліку якіх была дэлегацыя Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/118-140217#sigProIde2d26e28e9
11 лютага ансамбль "Узоры" запрасіў жыхароў г.Ліваны і краю ў Дом культуры на канцэрт, прысвечаны Дню закаханых. Па шчасліваму супадзенню, славянскае таварыства "Узоры" было заснавана менавіта 14 лютага. У гэтым годзе яно святкавала 17-годдзе. Таму гледачы і госці віншавалі артыстаў з двайным святам.
Пра любоў у яе разнастайным праяўленні, пра ўклад славянскага таварыства "Узоры" у культурную палітру Ліванскага краю казаў у віншавальнай прамове старшыня самакіравання Андрыс Вайводс.
Консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Канстанцінаў адзначыў актыўнасць таварыства "Узоры", папулярызацыю ансамблем рускіх, беларускіх і ўкраінскіх песень у Латгаліі, на "Вішнёвым фестывалі" ў г.Глыбокае ў Беларусі.
Слова "узор" мае вялікі сэнс у беларускай мове, адзначае тое, з чаго можна браць прыклад. "Дарагія "Узоры", заставайцеся і далей узорамі кахання: да песні, да сваіх блізкіх, адзін да аднаго, да свайго адданага гледача, да роднай зямлі", - пажадала даўнім і надзейным партнёрам кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская.
Як адно імгненне праляцеў выдатны двухгадзінны канцэрт "Узораў". Ансамбль падарыў гледачам карагод песень на рускай, украінскай і беларускай мовах, феерычна мяняючы пад кожную музычную кампазіцыю сцэнічныя касцюмы. А гледачы ў адказ шчодра дзякавалі артыстам апладысментамі і кветкамі.
На сяброўскай сустрэчы падарункам для партнёраў з "Узораў" ад беларусаў Даўгаўпілса сталі душэўныя песні ў выкананні Паўла Прозара, якія ўсе ведалі і падпявалі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306