20 студзеня 2017 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася творчая вечарына паэта Яўгена Голубева, на якой знатакі паэтычнага слова разам з аўтарам здзейснілі віртуальную экскурсію па гарадах Чэхіі, Італіі, Аўстрыі і Балгарыі. У мінулым годзе Я.Голубеў пабываў у замежных літаратурных камандзіроўках і падарожжах, пасля якіх нарадзіліся новыя вершы.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/112-230117-2#sigProId12e7ae3498
Літаратурна-музычны вечар адкрыў ансамбль "Пралескі" вясёлай народнай песняй «Вечарына, вечарынка». Кіраўніца ЦБК Жана Раманоўская адзначыла, што мерапрыемства пройдзе ў незвычайным фармаце - сустрэчы сяброў і віртуальнага падарожжа, перадаўшы слова госцю.
Яўген Голубеў распавёў, што 2016 год быў для яго творча паспяховым: выйшлі з друку зборнік філасофскай лірыкі, кніга вершаў пра катоў, кніга дзіцячых загадак «Дзьмухавец» у суаўтарстве з Л.Васараудзе, вершы публікаваліся ў паэтычных альманахах Даўгаўпілса і Рэзэкнэ, у мясцовых газетах. Яўген пабываў на сустрэчах з літаратарамі і чытачамі ў Празе, Зеефельдзе і Плоўдзіве, падарожнічаў па Венецыі. Новыя сустрэчы, знаёмствы, уражанні натхнілі на новыя вершы, якія паэт чытаў на вечары ў ЦБК, а на вялікім экране дэманстраваліся фота з паездак.
Творчую сустрэчу ўпрыгожылі барды: Марыя Гербрэдэрэ выконвала свае песні, а Алена Віткевіч - песні на вершы Я.Голубева. Паэтка Анастасія Сазанкова прысвяціла Яўгену свае вершы. З творчымі поспехамі Яўгена Голубева павіншавалі яго калегі-паэты, прадстаўнікі Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі, Таварыства Рэрыхаў, журналісты, чытачы.
Яўген Голубеў - член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, паэт, гісторык-краявед, аўтар зборнікаў вершаў і кніг для дзяцей, рэдактар шэрагу паэтычных зборнікаў другіх аўтараў. У 2012 годзе ўзнагароджаны памятным медалём "А.С.Грибоедов 1795-1829". Публікуецца ў газетах і часопісах Латвіі, Расіі, Беларусі, Балгарыі. Частка яго твораў перакладзена на беларускую, нямецкую, балгарскую, латышскую і латгальскую мовы. Менавіта ў беларускім горадзе Баранавічы, дзе ён служыў па размеркаванню, Яўген увайшоў у літаратурнае аб'яднанне, стаў паэтам, яго вершы пачалі публікаваць. Яўген Голубеў з'яўляецца членам беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым».
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306