14 студзеня 2017 года ў малой зале Даўгаўпілскага Палаца культуры адбыўся ўжо стаўшы штогадовым паэтычны марафон, арганізаваны Рускай пісьменніцкай арганізацыяй Даўгаўпілса па праекту, які атрымаў фінансавую дапамогу Фонду падтрымкі недзяржаўных арганізацый Даўгаўпілскай гарадской думы. Форум паэтаў праведзены ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй творчай інтэлігенцыі DINA-ART, Латвійскай пісьменніцкай арганізацыяй і Таварыствам Латвійска-беларускай садружнасці, а таксама Цэнтрам беларускай культуры і беларускім культурна-асветніцкім таварыствам «Уздым».
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/107-180117#sigProId40af698905
Паэтычны марафон пачаўся з агульнай фатаграфіі на фоне мазаічнага пано ў Палацы культуры. А затым творцы паэтычнага слова перамясціліся ў малую залу, дзе дзве з паловай гадзіны прысвяцілі зносінам, чытання вершаў, бардаўскаму выкананню. Вялі вечар паэты Яўген Голубеў і Людміла Вілюма.
Паэтаў вітаў 1-й намеснік старшыні Даўгаўпілскай гарадской думы Яніс Дукшынскі, які адзначыў каштоўнасць паэтычнага марафону ў культурным жыцці горада і важнасць прыцягнення да дыялогу маладых аўтараў.
Кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская падзякавала ідэйных натхняльнікаў і арганізатараў такога выдатнага форуму паэтаў.
Дэпутат Сэйма, паэт і рэдактар паэтычных праектаў Аляксандр Якімаў павіншаваў сяброў і прывёз у падарунак новыя кнігі пра праваслаўныя царквы Латгаліі.
А далей загучалі вершы. Кожны паэт прадставіў публіцы па два новых верша. Вечар упрыгожылі бардаўскія песні пад гітару ў выкананні А.Віткевіч, В.Міхайлоўскага і І.Даўкшты, беларускія песні ў выкананні вакальнага ансамбля «Спадчына» пад кіраўніцтвам педагога-дырыжора Яны Юзэфовіч.
Зносіны паэтаў працягнуліся ва ўтульнай атмасферы Цэнтра беларускай культуры, дзе нарадзіліся новыя ідэі, планы і радкі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306