9 верасня 2016 года ў Арт-цэнтры Марка Роткі адбылася прэзентацыя зборніка «Dzejas dienas» (Дні паэзіі), які традыцыйна выдаецца да Дзён паэзіі ў Даўгаўпілсе, якія праходзяць пад знакам вялікага Райніса. У альманах увайшлі вершы мясцовых паэтаў, чые паэтычныя вечарыны праходзяць у Цэнтры беларускай культуры, і адкрыты новыя імёны для чытачоў.
https://bkc.daugavpils.lv/be/foto/61-090916#sigProIdf7b71afd9a
Зборнік «Dzejas dienas-2016» ужо 26-ы па ліку з таго часу, як у Даўгаўпілсе нарадзілася традыцыя праводзіць Дні паэзіі ў верасні, да дня нараджэння знакамітага Райніса. У альманах увайшлі вершы 39 аўтараў на рускай, беларускай, польскай, латышскай і латгальскай мовах. Ужо шмат гадоў яго рэдактарамі з'яўляюцца Лінда Кілевіца і Фаіна Осіна.
Адкрываючы вечар, намесніца кіраўніцы Упраўлення культуры Віта Вілеўка назвала знакам цяперашнега свята паэзіі яблыкі, якія адзін паэт параўноўваў з восеньскімі пацалункамі. Такі “восеньскі пацалунак” і два асобніка навюткай кнігі, што сышла з друкарскага канвеера, атрымаў у гасцінец кожны аўтар, чые вершы ўвайшлі ў складанку «Dzejas dienas-2016».
Цэнтр беларускай культуры віншуе са святам Дзен паэзіі і друкаваннем у альманаху «Dzejas dienas-2016» паэтаў – частых і жаданных гасцей у Беларускім доме: Станіслава Валодзьку, Яўгена Голубева, Паўла Плотнікава, Настассю Сазанкову, Яўціхія Канаплева, Людмілу Вілюму, Ірыну Страздонік-Плячко, Таццяну Рускулэ і многіх іншых. Асаблівыя словы ўвагі і віншавання – Валянціне Пятроўне Абушкевіч: з дэбютам!
Дні паэзіі ў Даўгаўпілсе арганізавалі Упраўленне культуры Даўгаўпілскай гарадской думы і Латгальская Цэнтральная бібліятэка пры падтрымцы Цэнтра М.Ротка, Упраўлення адукацыі, музея Райніса ў Ясмуйжы, Цэнтра рускай культуры.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Жана Раманоўская, кіраўніца ЦБК,
т. 654 24695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.,
LV-5410, Латвія, г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306