26 лістапада 2016 года ў Дагдзе адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Латвіі. Ён завяршыў серыю мерапрыемстваў праекта «Беларускі ручнік» (Nr.LG-2016/NVO - 48) Дагдскага беларускага таварыства «Вербіца», атрымаўшага падтрымку Міністэрства культуры і Паўднёва-Латгальскага цэнтра падтрымкі недзяржаўных грамадскіх арганізацый. Прыгожы ручнік, вышыты беларусамі Латгаліі, будзе засцерагаць іх зямлю, хаты, сем'і, а таксама ўмацоўваць супрацоўніцтва беларускіх арганізацый.
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/87-301116#sigProIdc7c7845e4d
Праект Дагдскага беларускага таварыства «Вербіца», прысвечаны аднаму з сімвалаў беларускай культуры – ручніку, стартаваў у верасні ў пасёлку Асунэ Дагдскага краю. Усю восень ручнік падарожнічаў па Латгаліі. У кожным горадзе беларусы рабілі сваю вышыўку з арнаментам. Спачатку на белым палатне з'явілася «Дагда», затым «Даўгаўпілс», «Ліваны», «Рэзэкнэ» і «Лудза». 26 лістапада ў Дагде адбылося ўрачыстае заканчэнне праекта «Беларускі ручнік» і яго прэзентацыя.
Аб важнасці такіх ініцыятыў, супрацоўніцтве беларускіх арганізацый і поспеху «Вербіцы» гаварыў у сваім віншавальным слове Генеральны консул Республікі Беларусь у Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў. Дэпутат Сэйма Аляксандр Якімаў падзякаваў таварыству «Вербіца» за супрацоўніцтва. Намеснік старшыні Дагдскай краявой думы Райціс Азінс адзначыў актыўную дейнасць беларускага таварыства «Вербіца». Кіраўніца Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская павіншавала партнёраў з паспяховым завяршэннем праекта і пажадала, каб ручнік, вышыты беларусамі Латгаліі, ахоўваў прыгожую Латвію. У сваю чаргу, кіраўніца Дагдскага беларускага таварыства «Вербіца» Таццяна Гагалінская выказала словы шчырай падзякі краявому самакіраванню за падтрымку ідэй і дзейнасці «Вербіцы».
У Дагдскім Доме культуры ў святочным мерапрыемстве ўдзельнічалі калектывы «Купалінка», «Лянок» і «Спадчына» (Даўгаўпілс), ансамбль «Сузор'е» (Рэзэкнэ), беларускія ансамблі «Вярба» і «Аколіца» (Дагда), дэкламатар Рыта Кучанэ (Лудза), паэт Станіслаў Валодзька, а таксама танцавальны ансамбль сеніёраў «Эзэрыні» і фальклорны ансамбль «Акмінейца» (Эзэрніекі), танцавальны ансамбль «ЛиДеяс» (Граверы), паэтка Тамара Дарафеева, дуэт Дар'і і Паліны Смалянінавых (Дагда).
Кіраўнікі творчага праекта «Беларускі ручнік» Таццяна Гагалінская і Інэсэ Плесня ўручылі падзячныя граматы, кветкі і сувеніры ўсім удзельнікам гэтага цікавага, пазнавальнага праекта.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т. 654 24695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306