9 красавіка 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адбылася літаратурна-музычная вечарына “Берагі” паэта Паўла Плотнікава.
Вядомы ў Латгаліі паэт, аўтар васьмі паэтычных зборнікаў, Павел Плотнікаў на працягу многіх гадоў цесна супрацоўнічае з Цэнтрам беларускай культуры. Тут неаднаразова праходзілі яго творчыя вечарыны і прэзентацыі новых зборнікаў.
Паэзія П. Плотнікава шматгранная і актуальная, заўсёды знаходзіць водгук у сэрцах чытачоў. Яго вершы рэгулярна публікуюцца ў паэтычных зборніках розных літаратурных аб'яднанняў, членам якіх ён з'яўляецца.
П. Плотнікаў мала расказваў пра сваю біяграфію, але затое ўвесь вечар чытаў свае вершы – пранікліва, душэўна, вобразна. Абыякавых у зале не было, кожнага слухача выступленне паэта закранула за жывое.
З творчым вечарам Паўла Плотнікава цёпла павіншавалі яго калегі і сябры, даўгаўпілскія паэты Валянціна Пруднікава, Фаіна Осіна, Яўген Голубеў, Галіна Іванова, Таццяна Аляксеева, Анатоль Бойка, Валерый Мустэрман, Святлана Лапанэ і інш. А Станіслаў Валодзька нават прысвяціў паэту свой верш і сяброўскі паэтычны шарж.
Кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская прывітала паэта традыцыйнай афішай і кветкамі, атрымаўшы ў знак падзякі паэтычны зборнік Рэзэкненскага краю “Вуліца мрояў”, які толькі што выйшаў з друку.
Музычным падарункам сталі песні ў выкананні ансамбля “Купалінка”, у якім некалі спяваў П. Плотнікаў, і барда Анатоля Галера, які выканаў некалькі песень уласнага сачынення.
Шматлікія слухачы і знатакі творчасці прычалілі да берагоў паэтычнай ракі Паўла Плотнікава з вялікім багажом пазітыўных эмоцый і цудоўнага настрою.
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/740-izskaneja-jauni-pavela-plotnikova-dzejoli-par-dz-ves-krastiem#sigProIde9416cec1f
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.