12 сакавіка 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адзначылі адно з самых радасных народных святаў у беларусаў – “Гуканне вясны”.
Каляндарнае свята “Гуканне вясны” адбылося ў Цэнтры беларускай культуры традыцыйна ў сакавіку і прадставіла гасцям традыцыі і абрады, звязаныя з зазываннем вясны.
Мерапрыемства прайшло з удзелам тэатральнай студыі “Паўлінка”, ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка”, вакальнага ансамбля “Пралескі”, дзіцячай студыі “Скарбніца” і танцавальнага ансамбля “Лянок”.
Праводзілі “Гуканне вясны”, як прынята: весяліліся, спявалі, танцавалі і радаваліся надыходу вясны. Госці ахвотна акунуліся ў атмасферу свята – гукалі вясну “гу-у-у”, вадзілі карагоды, упрыгожвалі яркімі стужачкамі вясновае дрэва, адказвалі на пытанні віктарыны, дэгуставалі традыцыйнае печыва “чырачка”, выраблялі папяровую паштоўку-выцінанку “птушка з далоні”.
Зазываць вясну арганізатарам актыўна дапамагалі даўгаўпілскія паэты Станіслаў Валодзька, Павел Плотнікаў, Яўген Голубеў, Валянціна Пруднікава, Таццяна Аляксеева, Галіна Жук, Ірына Рабатуева, Галіна Яроміна. Яны прачыталі свае вершы пра вясну, прылёт птушак, абуджэнне прыроды.
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/734-bkc-tika-aizvad-ti-baltkrievu-tautas-ierazu-svetki-pavasara-sasauksana#sigProIde30f3efc42
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.