22 студзеня 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства адбылася прэзентацыя кнігі ўдзельніцы ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка” Людмілы Івановай.
Зборнік вершаў называецца “Опрокинулось небо на лужи”, гэта першая кніга Людмілы Івановай. Для творчага чалавека гэта вельмі значная падзея, падобная нараджэнню дзіцяці. Пра гэта казалі арганізатары прэзентацыі і прадстаўнікі паэтычных аб'яднанняў горада – паэты Валянціна Пруднікава, Галіна Іванова, Павел Плотнікаў, Яўген Голубеў.
“Паэты – гэта мастакі, якія малююць словамі”, – адзначыла паважаны аўтар і рэдактар Фаіна Осіна, якая напісала прадмову да кнігі. І дала пажаданне: не спыняцца, шукаць і рабіць.
У кнізе 108 старонак, вершы тэматычна падзелены на 6 раздзелаў, ілюстрацыі да якіх зрабіла сама аўтарка. Людміла Іванова прачытала сваю “прозу ў рыфму”, як яна называе свае работы. Для ўсіх удзельнікаў вечарыны гэта стала адкрыццём новага імя.
Удзельнікі ансамбля “Купалінка” падтрымалі калегу Л. Іванову, выканаўшы яе песню “Опрокинулось небо на лужи” (музыка А. Галлера і Г. Кагана) у пачатку творчага вечара і падарыўшы аптымістычную песню-пажаданне ў фінале. Анатоль Галлер выканаў дзве песні на словы Людмілы Івановай, да якіх сам напісаў мелодыю.
На паэтычнай сустрэчы панавала атмасфера творчасці, радасці, добразычлівасці.
Паэтычны зборнік “Опрокинулось небо на лужи” выдала таварыства “Latgales Media centrs” пры суфінансаванні бюджэтнай праграмы Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання “Фонд падтрымкі грамадскіх арганізацый”.
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/725-ludmila-ivanova-prezentejusi-savu-pirmo-dzejas-krajumu#sigProId09e448dcad
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры