30 верасня 2022 года ў Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў удзельнікам Адкрытага міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка “Дружаць дзеці на планеце”. Дзеці з розных краін свету малявалі будучыню і космас, а іх працы ацэньвала прафесійнае журы ў Беларусі.
Конкурс на тэму “Актывуй будучыню. Мы – дзеці космасу”, арганізаваны Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь, праходзіў у чатыры этапы – з 1 лістапада 2021 года па 30 жніўня 2022 года. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 10000 работ з 26 краін свету, у тым ліку з Латвіі. З Даўгаўпілса свае малюнкі на конкурс адправілі 12 дзяцей, большасць з якіх з'яўляюцца ўдзельнікамі дзіцячай студыі “Скарбніца”.
Тэма таямнічага і загадкавага космасу вельмі зацікавіла дзяцей: ад першакласнікаў да навучэнцаў старэйшых класаў. Малюнкі ў розных тэхніках атрымаліся вельмі маляўнічыя, арыгінальныя, не падобныя адзін да другі. Не выпадкова з 500 работ, адзначаных дыпломамі, пяць атрымалі юныя даўгаўпілчане: Ксенія Лукашэнак, Акім Воранаў, Дар'я Голубева, Вікторыя Кірчанка і Эвеліна Кірчанка.
Таксама ўсе ўдзельнікі конкурсу былі адзначаны падзякамі і прызамі ад Цэнтра беларускай культуры. Мерапрыемства прайшло дынамічна і вельмі пазітыўна і завяршылася беларускай народнай песняй “Зайграй жа мне, дударочку” у выкананні дзіцячай студыі “Скарбніца”. А потым хлопцы з задавальненнем пілі гарбату з прысмакамі і паўдзельнічалі ў своеасаблівым квэсце – шукалі свае малюнкі і сяброў у выдадзеным у Беларусі “касмічным” буклеце конкурсу.
Правядзенне такога конкурсу вельмі важна, бо яно развівае творчыя здольнасці і ўяўленне, служыць своеасаблівым правадніком міралюбнасці, умацавання сяброўскіх сувязей і ўзаемаразумення.
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/580-draudzejas-berni-uz-planetas-z-mejumos-par-kosmosu-un-nakotni-2#sigProId43ad780e12
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры