30 ліпеня 2022 года на плошчы Адзінства ў Даўгаўпілсе прагучаў святочны канцэрт ІІ-га фестывалю латгальскай гасціннасці «GOSTŪS LATGOLĀ», беларускую культуру ў якім прадставілі творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры – танцавальны ансамбль «Лянок» і вакальны ансамбль «Пралескі».
Другі год запар фестываль «GOSTŪS LATGOLĀ» збірае жыхароў і гасцей Даўгаўпілса на святкаванне латгальскай гасціннасці, галоўнай тэмай якога з’яўляецца знаёмства з разнастайнасцю культур, народаў і рамесных традыцый краю Латгалэ, а таксама яго культурна-турыстычнага патэнцыялу.
Галоўным арганізатарам фестывалю было Агенцтва развіцця турызму і інфармацыі Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання і яго «Музей шмакаўкі». У рамках гэтага фестывалю адзначае свой шосты дзень нараджэння і «Музей шмакаўкі».
Пачатак фестывалю значаў святочны канцэрт на плошчы Адзінства, які з гонарам адкрылі агульным выступленнем ансамблі Цэнтра беларускай культуры. Задзірлівыя і энергічныя танцы ўдзельнікаў танцавальнага ансамбля «Лянок» прыкавалі погляды наведвальнікаў да сцэны, а вясёлае і каларытнае выкананне беларускіх песень вакальнага ансамбля «Пралескі» задалі святочны тон усяму фестывалю.
Цэнтр беларускай культуры выказвае падзяку арганізатарам фестывалю за супрацоўніцтва і магчымасць прадставіць беларускую культуру на фестывалі «GOSTŪS LATGOLĀ» і стаць часткай папулярызацыі гасціннасці разнастайнага Латгальскага краю.
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/566-baltkrievu-kultura-izskaneja-festivala-gostus-latgola#sigProIdc50bcab2c4
Інфармацыя падрыхтавана:
Настасся Лукашэнак, кіраўніца ансамбля «Пралескі»