Дзіцячая студыя “Скарбніца” была заснавана ў 2019 годзе.
Кіраўніца дзіцячай студыі – прафесійны педагог і спявачка Анастасія Лукашэнак.
У складзе творчага калектыву – 7 удзельнікаў школьнага ўзросту.
У рэпертуары дзіцячай студыі “Скарбніца” – беларускія народныя і аўтарскія песні, а таксама песні на латышскай і латгальскай мовах.
Музычнае суправаджэнне – запіс фанаграмы.
Дзіцячая студыя “Скарбніца” – удзельнік святаў і фестываляў:
- Юбілейны канцэрт “Ансамблю “Пралескі” – 10!” (Даўгаўпілс, 2024);
- ІІІ-й Фестываль нацыянальных меншасцей Латвіі “Vaļā vērti atslēdziņ’!” (Ліепая, 2024);
- Дні беларускай культуры ў Рэзэкнэ. Святочны канцэрт “Сузор’е” збірае сяброў” (Рэзэкнэ, 2024);
- Юбілейны канцэрт “Цэнтру беларускай культуры – 25!” (Даўгаўпілс, 2024);
- Святочны канцэрт “Суквецце культур” (Даўгаўпілс, 2024);
- Юбілейны канцэрт “Дзіцячай студыі “Скарбніца” – 5!” (Даўгаўпілс, 2024);
- Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”(2019 – 2023);
- Тэатралізаванае абрадавае свята “Беларускае Купалле” (Даўгаўпілс, 2019 – 2024);
- Юбілейны канцэрт “Тэатральнай студыі “Паўлінка” – 15!” (Даўгаўпілс, 2023);
- Юбілейны канцэрт “Харавой капэле “Спадчына” – 10!” (Даўгаўпілс, 2023);
- Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка” – 30!” (Даўгаўпілс, 2022);
- Адкрыты міжнародны конкурс дзіцячага малюнка “Дружаць дзеці на планеце” (Беларусь, 2022);
- Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка “З рога ўсяго многа” (Іарданія, 2022);
- Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка “Краіна – казка” (Талін, Эстонія, 2022);
- Конкурс малюнкаў да юбілею паэтаў Я. Купалы і Я. Коласа (Даўгаўпілс, 2022);
- IV Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры” (Даўгаўпілс, 2022);
- Латвійскі фестываль нацменшасцей “Zeme zied” (Елгава, 2021);
- VI Міжнародны фестываль беларускай песні “Фэст” у Дагдзе (2021);
- Юбілейны канцэрт “Вакальнаму ансамблю “Пралескі” – 5!” (Даўгаўпілс, 2019);
- Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка “Спяваюць паэты на зямлі…”(Эстонія, 2019);
- I Конкурс беларускай песні ў Латвіі (Рыга, 2019);
- Юбілейны канцэрт “ЦБК – 20!” (Даўгаўпілс, 2019);
- і інш.
Дзіцячая студыя “Скарбніца” удзельнічала ў Міжнародным фестывалі народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”; у міжнародных конкурсах малюнкаў, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе; гарадскіх і краявых мерапрыемствах, у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.