• +371 65424695
  • +371 27052640
  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Pr. - Pk. 8:30 - 17:00
Slider
Харавая капэла «Спадчына»

Харавая капэла «Спадчына»

Харавая капэла “Спадчына” заснавана ў 2013 годзе.

Кіраўнік харавой капэлы “Спадчына” – педагог, музыкант, канцэртмайстар Сяргей Братусеў.

У складзе калектыву – 11 спевакоў-аматараў сярэдняга і старэйшага ўзросту.

У рэпертуары калектыву – народныя і аўтарскія песні, а таксама песні ў перакладзе і песні духоўнага напрамку на беларускай, латышскай і латгальскай мовах.

Музычнае суправаджэнне – акардэон, піяніна, музычныя апрацоўкі, практыкуюцца спевы a cappella.

Харавая капэла Спадчына – удзельнік святаў і фестываляў:

  • Юбілейны канцэрт “Ансамблю “Пралескі” – 10!” (Даўгаўпілс, 2024);
  • ІІІ-й Фестываль нацыянальных меншасцей Латвіі “Vaļā vērti atslēdziņ’!” (Ліепая, 2024);
  • Юбілейны канцэрт “Цэнтру беларускай культуры – 25!” (Даўгаўпілс, 2024);
  • Святочны канцэрт “Суквецце культур” (Даўгаўпілс, 2024);
  • Юбілейны канцэрт “Дзіцячай студыі “Скарбніца” – 5!” (Даўгаўпілс, 2024);
  • Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”(2013 – 2023);
  • Тэатралізаванае абрадавае свята “Беларускае Купалле” (Даўгаўпілс, 2016 – 2024);
  • Юбілейны канцэрт “Тэатральнай студыі “Паўлінка” – 15!” (Даўгаўпілс, 2023);
  • Юбілейны канцэрт “Харавой капэле “Спадчына” – 10!” (Даўгаўпілс, 2023);
  • Юбілейны канцэрт “Беларускаму таварыству “Уздым” – 30!” (Даўгаўпілс, 2023);
  • Фестываль латгальскай гасціннасці “Gostūs Latgalē” (Даўгаўпілс, 2023);
  • Святочны канцэрт “Саюзу беларусаў Латвіі – 20” (Рыга, 2023);
  • Фестываль беларускай песні ў Вісагінасе (Літва, 2023);
  • Свята вуліцы Варшавас (Даўгаўпілс, 2023);
  • Дабрачынны канцэрт у Даўгаўпілскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання пенсіянераў(Даўгаўпілс, 2023);
  • IV традыцыйны фестываль “Бульба” у Екабпілсе (2022);
  • Фестываль народнай песні ў Ліванах (2022);
  • Юбілейны канцэрт “Ансамблю “Купалінка” – 30!” (Даўгаўпілс, 2022);
  • Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры”(Даўгаўпілс, 2022);
  • Дні латвійскай культуры “Pynu, pynu sītu” (Віляны, 2020);
  • Святочны канцэрт “Танцавальному ансамблю “Лянок” – 20!” ((Даўгаўпілс, 2020);
  • І Конкурс беларускай песні ў Латвіі (Рыга, 2019);
  • Юбілейны канцэрт “ЦБК – 20!” (Даўгаўпілс, 2019);
  • Юбілейны канцэрт “Вакальнаму ансамблю “Пралескі” – 5!” (Даўгаўпілс, 2019);
  • Міжнародны беларускі фальклорны фестываль “Фэст” у Дагдзе(2018, 2019, 2021, 2022);
  • ХIХ Міжнародны фестываль беларускай культуры “Белыя росы” (Гвардзейск, Расія,2018);
  • Міжнародны “Вішнёвы фестываль” у Глыбокім (Беларусь, 2018);
  • Адборачны агляд на XXVI Уселатвійскае свята Песні і XVI свята Танца і міжнародныфальклорны фестываль “Балтыка-2018” (Рыга, 2017);
  • Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка” – 25!» (Даўгаўпілс, 2017);
  • Этнавечарынка “Госць на госць – а гаспадару радасць” (Глыбокае, Беларусь, 2017);
  • Фестываль нацыянальных культур “Daugavpils Oktoberfest 2017”;
  • Песенны фестываль “Shūpojamies dziesmās” (Скрудаліенская воласць, 2017);
  • II Фестываль народнай песні ў Ліванах (2014);
  • і інш.

Харавая капэла “Спадчына” прымала ўдзел у шматлікіх міжнародных фестывалях, Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і іншых гарадах Латвіі; Святах горада Даўгаўпілса і святах валасцей Даўгаўпілскага краю; у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.


2015 - 2025 © Baltkrievu kultūras centrs.