• +371 65424695
  • +371 27052640
  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Pr. - Pk. 8:30 - 17:00
Slider
Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі»

Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі»

Вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” быў заснаваны ў 2014 годзе.

Кіраўніца вакальна-інструментальнага ансамбля – прафесійны педагог і спявачка Анастасія Лукашэнак.

У складзе ансамбля – 7 удзельніц маладога ўзросту.

У рэпертуары калектыву – беларускія народныя і фальклорныя абрадавыя песні, сучасныя і аўтарскія песні, а таксама песні на латышскай, латгальскай і рускай мовах.

Музычнае суправаджэнне – скрыпка, акардэон ці запіс фанаграмы, таксама практыкуюцца спевы a cappella і шматгалосныя спевы.

Вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” – удзельнік святаў і фестываляў:

  • Юбілейны канцэрт “Ансамблю “Пралескі” – 10!” (Даўгаўпілс, 2024);
  • ІІІ-й Фестываль нацыянальных меншасцей Латвіі “Vaļā vērti atslēdziņ’!” (Ліепая, 2024);
  • Юбілейны канцэрт “Цэнтру беларускай культуры – 25!” (Даўгаўпілс, 2024);
  • Святочны канцэрт “Суквецце культур” (Даўгаўпілс, 2024);
  • Юбілейны канцэрт “Дзіцячай студыі “Скарбніца” – 5!” (Даўгаўпілс, 2024);
  • XXVII Уселатвійскае свята Песні і XVII свята Танца (Рыга, 2023);
  • Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”(2014 – 2023);
  • Тэатралізаванае абрадавае свята “Беларускае Купалле” (Даўгаўпілс, 2016 – 2024);
  • Юбілейны канцэрт “Тэатральнай студыі “Паўлінка” – 15!” (Даўгаўпілс, 2023);
  • Юбілейны канцэрт “Харавой капэле “Спадчына” – 10!” (Даўгаўпілс, 2023);
  • Міжнародны фестываль “Сябры” збіраюць сяброў” (Нарва, Эстонія, 2023);
  • XVII Дні беларускай культуры ў Вентспілсе “Ад Ліга да Купалля” (2023);
  • Юбілейны канцэрт “Беларускаму таварыству “Уздым” – 30!” (Даўгаўпілс, 2023);
  • IV Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні “Восеньскія зоры” (Даўгаўпілс, 2022);
  • II фестываль латгальскай гасціннасці “Gostūs Latgalē” (Даўгаўпілс, 2022);
  • Дні беларускай культуры ў Дагдзе (2022);
  • Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка” – 30!” (Даўгаўпілс, 2022);
  • Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” (Беларусь, 2018, 2022);
  • III і VI Міжнародны фестываль беларускай песні “Фэст” у Дагдзе (2017, 2021);
  • Святочны канцэрт “Танцавальному ансамблю “Лянок” – 20!” (Даўгаўпілс, 2020);
  • XXVI Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” (Беларусь, 2019);
  • I Конкурс беларускай песні ў Латвіі (Рыга, 2019);
  • Юбілейны канцэрт “ЦБК – 20!” (Даўгаўпілс, 2019);
  • Юбілейны канцэрт “Вакальнаму ансамблю “Пралескі” – 5!” (Даўгаўпілс, 2019);
  • Экафестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” (Беларусь, 2016, 2017, 2019);
  • XXVI Уселатвійскае свята Песні і XVI свята Танца (Рыга, 2018);
  • Міжнародны фестываль народнай творчасці “Вянок дружбы” (Бабруйск, Беларусь, 2017);
  • Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка” – 25!” (Даўгаўпілс, 2017);
  • Фестываль народнай песні ў Ліванах (2016, 2017);
  • Фестываль “Ганненскі кірмаш у Зэльве” (Гродзенская вобл., Беларусь, 2016);
  • Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (Беларусь, 2016);
  • Традыцыйнае фальклорнае свята “Святочныя пацешкі – 2016” (Даўгаўпілс, 2016);
  • “Фестываль частушак” Цэнтра беларускай культуры (Даўгаўпілс, 2016);
  • VIII Міжнанародны фестываль нацыянальных культур “Вентспілскі вянок” (2015);
  • Песенны фестываль “Šūpojamies dziesmas -7” (Сілэнэ, 2015);
  • і інш.

Вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях у Латвіі і за мяжой, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і іншых гарадах Латвіі; гарадскіх і краявых мерапрыемствах, Святах горада Даўгаўпілса; у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.


2015 - 2025 © Baltkrievu kultūras centrs.