• +371 65424695
  • +371 27052640
  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Pr. - Pk. 8:30 - 17:00
Slider
Тэатральная студыя “Паўлінка”

Тэатральная студыя “Паўлінка”

Тэатральная студыя “Паўлінка” заснавана ў 2007 годзе.

Кіраўніца тэатральнай студыі “Паўлінка” – педагог Інэса Казлоўская.

У складзе калектыву змешанага тыпу – 14 акцёраў-аматараў рознаўзроставых катэгорый.

У рэпертуары самадзейнага тэатра – пастаноўкі на беларускай мове п'ес вядомых беларускіх аўтараў: Я. Купалы “Паўлінка”, М. Чарота “Мікітаў лапаць”, Л. Радзевіча “Збянтэжаны Саўка”, Ф. Аляхновіча “Чорт і баба”, В. Казлоўскай “У калядны вечар”, В. Сахаравай “На Полацкім замчышчы”; сцэнарыі народных святаў і абрадаў (Каляды, Купалле, Багач і інш.) і фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”; сямейна-бытавыя гумарыстычныя сцэнкі і тэатральныя замалёўкі; спектаклі тэатра лялек і ценяў.

Тэатральная студыя “Паўлінка” – удзельнік святаў і фестываляў:

  • Юбілейны канцэрт “Ансамблю “Пралескі” – 10!” (Даўгаўпілс, 2024);
  • ІІІ-й Фестываль нацыянальных меншасцей Латвіі “Vaļā vērti atslēdziņ’!” (Ліепая, 2024);
  • Юбілейны канцэрт “Цэнтру беларускай культуры – 25!” (Даўгаўпілс, 2024);
  • Святочны канцэрт “Суквецце культур” (Даўгаўпілс, 2024);
  • Юбілейны канцэрт “Дзіцячай студыі “Скарбніца” – 5!” (Даўгаўпілс, 2024);
  • XXVII Уселатвійскае свята Песні і XVII свята Танца (Рыга, 2023);
  • Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”(2011 – 2023);
  • Тэатралізаванае абрадавае свята “Беларускае Купалле” (Даўгаўпілс, 2016 – 2024);
  • Юбілейны канцэрт “Тэатральнай студыі “Паўлінка” – 15!” (Даўгаўпілс, 2023);
  • Юбілейны канцэрт “Харавой капэле “Спадчына” – 10!” (Даўгаўпілс, 2023);
  • Юбілейны канцэрт “Беларускаму таварыству “Уздым” – 30!” (Даўгаўпілс, 2023);
  • XVII Дні беларускай культуры ў Вентспілсе “Ад Ліга да Купалля” (2023);
  • Міжнародны фальклорны фестываль “Baltica – 2022” (Вентспілс, 2022);
  • Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка – 30!” (Даўгаўпілс, 2022);
  • Святочны канцэрт “Танцавальному ансамблю “Лянок” – 20!” (Даўгаўпілс, 2020);
  • Юбілейны канцэрт “ЦБК – 20!” (Даўгаўпілс, 2019);
  • Юбілейны канцэрт “Вакальнаму ансамблю “Пралескі” – 5!” (Даўгаўпілс, 2019);
  • Свята музея Шмакаўкі (Даўгаўпілс, 2019);
  • Юбілейны канцэрт “Вакальнаму ансамблю “Пралески” – 5!” (Даўгаўпілс, 2019);
  • Міжнародны фальклорны фестываль “Baltica – 2018” (Даўгаўпілс, 2018);
  • XXVI Уселатвійскае свята Песні і XVI свята Танца (Рыга, 2018);
  • Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка” – 25!” (Даўгаўпілс, 2017);
  • Свята белага абруса на плошчы Віенібас (Даўгаўпілс, 2017);
  • Інтэрактыўнае тэатралізаванае свята “Купалле ў вёсцы Экімань” (Беларусь, Полацкі раён, 2016)
  • Фестываль беларускай культуры ў Дагдзе (Дагда, 2016);
  • “Фестываль частушак” Цэнтра беларускай культуры (Даўгаўпілс, 2016);
  • Міжнародны фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў” (Беларусь, 2014);
  • XXV Уселатвійскае свята Песні і XV свята Танца (Рыга, 2013);
  • IX Міжнародны Даўгаўпілскі фестываль масачных традыцый (2012);
  • XXIV Уселатвійскае свята Песні і XIV свята Танца (Рыга, 2008);
  • і інш.

Тэатральная студыя “Паўлінка” прымала ўдзел у міжнародных фестывалях у Латвіі і за мяжой, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і іншых гарадах Латвіі; Святах горада Даўгаўпілса і краявых мерапрыемствах; у фестывалі “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”; у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.


2015 - 2025 © Baltkrievu kultūras centrs.