Танцавальны ансамбль “Лянок” заснаваны ў 2000 годзе.
Кіраўніца ансамбля “Лянок” – педагог, выкладчыца танцаў Марына Медунецкая.
Канцэртмайстар танцавальнага ансамбля “Лянок” – педагог, музыкант Вячаслаў Пятроў.
У складзе ансамбля змешанага тыпу – 14 самадзейных танцораў сярэдняга ўзросту.
Ансамбль выконвае танцы пад акардэон і музычныя апрацоўкі народных песень.
У рэпертуары калектыву – беларускія і латышскія народныя танцы, стылізаваныя і гульнявыя танцы: “Лявоніха”, “Полька дробная”, “Карапет”, “Падыспань”, “Нарэчанька”, “Купалінка”, “Рэчанька”, “Бульба”, “ Каліна-маліна”, “Матулін ручнік”, “Дываны маёй Радзімы”, “Mugurdancis”, “Zynu, zynu tāva sātu”, “Rikavas kadriļa” і інш.
Танцавальны ансамбль “Лянок” – удзельнік святаў і фестываляў:
- Юбілейны канцэрт “Ансамблю “Пралескі” – 10!” (Даўгаўпілс, 2024);
- III-й Фестываль нацыянальных меншасцей Латвіі “Vaļā vērti atslēdziņ’!” (Ліепая, 2024);
- Юбілейны канцэрт “Цэнтру беларускай культуры – 25!” (Даўгаўпілс, 2024);
- Святочны канцэрт “Суквецце культур” (Даўгаўпілс, 2024);
- Юбілейны канцэрт “Дзіцячай студыі “Скарбніца” – 5!” (Даўгаўпілс, 2024);
- XXVII Уселатвійскае свята Песні і XVII свята Танца (Рыга, 2023);
- Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”(2011 – 2023);
- Тэатралізаванае абрадавае свята “Беларускае Купалле” (Даўгаўпілс, 2016 – 2024);
- Юбілейны канцэрт “Тэатральнай студыі “Паўлінка” – 15!” (Даўгаўпілс, 2023);
- Юбілейны канцэрт “Харавой капэле “Спадчына” – 10!” (Даўгаўпілс, 2023);
- Юбілейны канцэрт “Беларускаму таварыству “Уздым” – 30!” (Даўгаўпілс, 2023);
- XVII Дні беларускай культуры ў Вентспілсе “Ад Ліга да Купалля” (Вентспілс, 2023);
- Міжнародны фестываль “Сябры” збіраюць сяброў” (Эстонія, Нарва, 2023);
- Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка” – 30!” (Даўгаўпілс, 2022);
- Юбілейны канцэрт “Беларускаму вакальнаму ансамблю “Сузорье” – 10!”(Рэзэкнэ, 2022);
- Міжнародны фестываль “Сябры” збіраюць сяброў” (Эстонія, Талін, 2020);
- Святочны канцэрт “Танцавальнаму ансамблю “Лянок” – 20!” (Даўгаўпілс, 2020);
- Юбілейны канцэрт “ЦБК – 20!” (Даўгаўпілс, 2019);
- Юбілейны канцэрт “Вакальнаму ансамблю “Пралескі” – 5!” (Даўгаўпілс, 2019);
- XXVI Уселатвійскае свята Песні і XVI свята Танца (Рыга, 2018);
- Юбілейны канцэрт “Ансамблю беларускай народнай песні “Купалінка” – 25!” (Даўгаўпілс, 2017);
- Экафестываль “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” (Беларусь, 2017);
- Міжнародны беларускі фальклорны фестываль “Фэст” у Дагдзе (2015, 2017, 2019, 2024);
- Міжнародны фестываль “Перабродская зорка” (Беларусь, 2016);
- Свята Дэмэнскай воласці (Даўгаўпілскі край, 2015);
- Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” (Беларусь, 2014);
- Міжнародны фестываль народнага мастацтва “Аўгшдаўгава – 2014” (Даўгаўпілскі край, 2014);
- XXV Уселатвійскае свята Песні і XV свята Танца (Рыга, 2013);
- XXIV Уселатвійскае свята Песні і XIV свята Танца (Рыга, 2008);
- ІІ Міжнародны фестываль беларускай народнай песні (Рыга, 2007);
- XV Міжнародны фестываль мастацтваў у Віцебску (Беларусь, 2006);
- Фестываль “Латгальскі вянок” (Індра, 2002, 2004);
- і інш.
Ансамбль “Лянок” удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях у Латвіі і за мяжой, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і іншых гарадах Латвіі; гарадскіх і краявых мерапрыемствах, Святах горада Даўгаўпілса і Даўгаўпілскага краю; у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.