26 лістапада 2016 года ў г.Ліваны адбыўся 5-ы фестываль народнай песні, у якім прынялі ўдзел аматарскія вакальныя ансамблі Латвіі. Даўгаўпілс прадстаўляў вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі" Цэнтра беларускай культуры.
Удзельнікі 5-га фестывалю народнай песні падарылі жыхарам г.Ліваны выдатны канцэрт, у якім удзельнічалі ансамблі «Узоры» (Ліваны), «Гармоніка» і «Явір» (Рыга), «Пралескі» (Даўгаўпілс), «Завіруха» (Екабпілс). Гучалі народныя песні на рускай, беларускай, украінскай, латышскай і латгальскай мовах. Фестываль сваёй прысутнасцю ўшанаваў консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Дзмітрый Канстанцінаў.
Вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі" Цэнтра беларускай культуры выканаў беларускія народныя песні «Вечарына» і «Кветка-ружа» і латгальскіх «Аiz azara».
Удзельнікам фестывалю ўрачыста ўручылі дыпломы, і артысты ўсе разам праспявалі рускую народную песню «Калінка-малінка».
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр белорускай культуры,
т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306