З 7 лістапада па 7 снежня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) для наведвальнікаў адчынена перастаўная выстава “Завуся я толькi - Янка Купала” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Мінск, Беларусь), прадстаўленая Беларускім інфармацыйным цэнтрам (Рыга, Латвія).
Першапачаткова літаратурная выстава “Завуся я толькi - Янка Купала” была адчынена 19 кастрычніка ў Рыжскай беларускай асноўнай школе ў рамках Дзён беларускай культуры, якія праходзілі пад знакам вялікага паэта зямлі беларускай Янкі Купалы і арганізаваных Беларускім інфармацыйным Цэнтрам (БІЦ). У Даўгаўпілс выстава прыехала ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам беларускай культуры і Беларускім інфармацыйным цэнтрам.
Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882-1942) – паэт-прарок, паэт-філосаф, першы народны паэт Беларусі, які умацаваў жаданне і права беларусаў заняць належнае месца ў сям’і народаў свету. Творы паэта, яго мастацкія вобразы, вядомыя на радзіме і далёка за яе межамі, раскрываюць скарбы духоўнага багацця мінулага Беларусі, сілкуюць яе сучаснасць.
У аснове выставы – паэтычныя радкі Янкі Купалы, якія ярка выявілі творчае і жыццёвае креда паэта і сталі квінтэсенцыяй творчай спадчыны Песняра, стаўшай фундаментам беларускай культуры Новага часу, а таксама шмат фотаздымкаў з жыцця паэта і фатаграфій яго рукапісаў.
З Даўгаўпілса перастаўная выстава “Завуся я толькі - Янка Купала”, якая дае унікальную магчымасць гледачам больш даведацца пра класіка беларускай літаратуры, адправіцца ў г.Екабпілс да беларускага таварыства “Спатканне”.
Не прапусціце магчымасць пазнаёміцца з выдатнай выставай!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306