23 лістапада 2016 года ў даўгаўпілскім Дзённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання пенсіянераў на вул.Ліепаяс, 4 адбылася прэзентацыя двух паэтычных кніг, выданых сямейным і творчым саюзам Людмілы Вілюмы і Яўціхія Канаплёва.
Ва ўтульнай зале Дзённага цэнтра пенсіянераў паэты Людміла Вілюма і Яўціхій Канаплёў прадставілі слухачам свае новыя зборнікі вершаў.
Яўціхій Канаплёў – член Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі, член Расійскага саюза пісьменнікаў, каардынатар Рускай пісьменніцкай арганізацыі Даўгаўпілса, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў.
Людміла Вілюма - член Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі, член Рускай пісьменніцкай арганізацыі Даўгаўпілса, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў.
У мінулым годзе яны прысвяцілі 740-годдзю Даўгаўпілса зборнік песень “Два сердца”. А ў гэтым годзе выдалі дзве кнігі: Яўціхій Канаплёў - “Серебряной тропою...”, Людміла Вілюма - “Тропинка в полвека длиной”. Разам з паэтамі радасць выхаду ў свет новых кніг раздзялілі іх аднадумцы, паэты, чытычы.
У душэўнай атмасферы прайшоў творчы вечар, на якім Л.Вілюма і Я.Канаплёў чыталі свае вершы, спявалі, прымалі віншаванні ў вершах і прозе. Свята ўпрыгожылі выступленні творчых калектываў Дзённага цэнтра.
Людміла Вілюма і Яўціхій Канаплёў – частыя госці ў Цэнтры беларускай культуры, дзе кожны творчы сезон праходзяць іх літаратурныя вечарыны. Яны з'яўляюцца членамі беларускага таварыства «Уздым». Кіраўніца ЦБК Жана Раманоўская, віншуючы паэтаў з чарговай літаратурнай перамогай, пажадала Людміле Андрэеўне і Яўціхію Кірылавічу творчага натхнення, энэргіі і паспяховай дзейнасці ў справе аб'яднання літаратараў Даўгаўпілса.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Жана Раманоўская, кіраўніца ЦБК,
т. 654 24695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306