19 лістапада 2016 года ў Даўгаўпілскім Доме Адзінства адбылося святочнае мерапрыемства ў гонар Дня Абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, арганізаванае Латышскім таварыствам.
Даўгаўпілскае латышскае таварыства запрасіла на святочнае мерапрыемства сяброў з нацыянальна-культурных таварыстваў і цэнтраў горада. Старшыня Латышскага таварыства Генавефа Баркоўская ў прывітальнай прамове распавяла гісторыю стварэння Латвійскай дзяржавы, якая ў 2018 годзе будзе шырока адзначаць сваё 100-годдзе, да чаго ўжо пачата падрыхтоўка.
У прыгожа аформленай канцэртнай зале гучалі віншаванні ад прадстаўнікоў яўрэйскай і польскай суполак, кіраўніцы Цэнтра рускай культуры Гераіды Багданавай, кіраўніцы Цэнтра беларускай культуры Жаны Раманаўскай, прагучала беларуская народная песня ў выкананні члена праўлення таварыства «Уздым» Зінаіды Сіліні.
Выдатную канцэртную праграму ўдзельнікам вечара падарылі вакальнае трыо з Екабпілса і духавы аркестр «Даўгава».
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры