У панядзелак, 30 сакавіка а 17:00, у Фарштацкім культурным прасторы адбудзецца адкрыццё выставы “Больш чым цацка: традыцыйная беларуская лялька“. Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з багатай калекцыяй лялек і вырабіць традыцыйную ляльку-абярэг — сімвал абароны і дабрабыту.
Лялька — адна з найстаражытнейшых і самых папулярных цацак у свеце, якая захоўвае ў сабе асаблівую філасофію і векавыя традыцыі вырабу. У даўніну лялькі суправаджалі чалавека на працягу ўсяго жыцця: яны ахоўвалі немаўля ў калысцы, “прымалі на сябе“ хваробы, абаранялі ад ліхіх сіл і дапамагалі дзіцяці праз гульню спазнаваць свет, развіваючы ўяўленне і становячыся сапраўднымі творамі мастацтва.
Калекцыя лялек Цэнтра беларускай культуры стваралася на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Цяпер у ёй прадстаўлена некалькі дзясяткаў экспанатаў з лёну, саломы, тэкстылю, дрэва і керамікі. Кожная лялька ў сваім вобразе захоўвае нацыянальную своеасаблівасць народа і рысы характару сваіх стваральнікаў.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены сувенірныя, гульнявыя, абрадавыя і абярэгавыя лялькі. Арганізатары выставы падчас мерапрыемства раскрыюць сакрэты: якія абрадавыя лялькі рыхтуюцца да канкрэтных святаў, чаму ў лялек-абярэгаў няма твару і як доўга служыць такі амулет.
У творчай майстэрні ўсе жадаючыя змогуць вырабіць уласную ахоўную ляльку з нітак або тканіны, а таксама стварыць і ўпрыгожыць паштоўку ў тэхніцы дэкаратыўнага выразання з паперы — “выцінанку“ з выявай лялькі.
Выстава “Больш чым цацка: традыцыйная беларуская лялька“ ў Форштацкім культурным прасторы (вул. Відземес, 41А, 2-гі паверх) будзе адкрыта да 30 красавіка.
Уваход на мерапрыемства бясплатны.
Падчас мерапрыемства будзе праводзіцца фота- і відэаздымка для публікацый і архіва.
Інфармацыю падрыхтаваў:
Цэнтр нацыянальных культур
муніцыпальнай установы «Даўгаўпілскі Палац культуры»,
тэл.: +371 20374840

