20 лютага ў 10:00 у Фарштацкай культурнай прасторы (вул. Відземе, 41а - 2-гі паверх) адбудзецца VII Міжнародная канферэнцыя "Беларускія чытанні".
У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя і даследчыкі, якія прадставяць 10 розных дакладаў.
Навукова-даследчая канферэнцыя "Беларускія чытанні" праходзіць у Даўгаўпілсе штогод і прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. Яе мэта - вывучэнне культурна-гістарычных сувязей паміж Латвіяй і Беларуссю і гісторыі беларускай дыяспары ў Латвіі, а таксама пашырэнне сувязей паміж вучонымі і даследчыкамі, якія працуюць у гэтай галіне.
Мерапрыемства арганізуе Цэнтр нацыянальных культур муніцыпальнай установы "Даўгаўпілскі Палац культуры".
Уваход на імпрэзу бясплатны.
Паведамляем, што падчас мерапрыемства будуць праводзіцца відэа- і фотаздымка ў рэкламных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр нацыянальных культур
муніцыпальнай установы
«Даўгаўпілскі Палац культуры»,
т.: +371 20374840
Фота: з архіву 2025 года Цэнтра беларускай культуры

