22 лістапада 2016 года, у 18.00, у малой зале Палаца культуры адбудзецца юбілейны творчы вечар «Мая пуцяводная ніць» члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў Станіслава Валодзькі, арганізаваны даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры.
Станіслаў Валодька з'яўляецца аўтарам некалькіх паэтычных кніг для дарослых і зборнікаў вершаў, казак і расказаў для дзяцей на беларускай і рускай мовах. Яго творы публікуюцца ў Латвіі і Беларусі, былі апублікаваны ў Расіі, Украіне, Польшчы, Англіі. Нямала вершаў С.Валодзькі пакладзены на музыку кампазітарамі Латвіі, Літвы і Беларусі. Гэтыя песні гучаць у выкананні вакальных калектываў і салістаў Даўгаўпілса і іншых гарадоў Латвіі, а таксама ў іншых краінах.
На вечары прагучаць песні на словы Станіслава Валодзькі на беларускай, рускай і польскай мовах. У канцэрце выступяць ансамблі Цэнтра беларускай культуры «Купалінка», «Пралескі», «Спадчына» і «Лянок»; трыо «Ластаўкі» і ансамбль «Лада» беларускага таварыства «Уздым», калектывы Цэнтра русскай культуры - хор «Малиновый звон» і вакальны ансамбль «Вдохновение»; хор «Промень» Цэнтра польскай культуры, ансамбль з Краславы «Ноктюрн» і выхаванцы Краслаўскай школы «Варавиксне»; беларускі ансамбль «Завіруха» з Екабпілса, салісты Павел Прозар, Аляксандр Лапа, Сяргей Піманаў, Майя Калныня і Іна Краліка; барды Інга Дукшта і Алена Віткевіч (Даўгаўпілс), Яўген Пашкевіч (Ліваны), Марына Карач (Браслаў). Будзе выканана некалькі латышскіх народных песень у перакладзе С.Валодзькі на беларускую мову, прагучаць яго вершы ў выкананні членаў «Уздыма» і беларускай нядзельнай школы «Вясёлка».
Станіслаў Валодзька ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, нагрудным знакам Міністэрства культуры Республікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, Ганаровай граматай Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце міністраў РБ і памятным медалём да 100-годдзя з дня нараджэння М.А.Шолахава “За гуманизм и вклад в славянскую культуру”.
Творчы вечар пройдзе ў аўторак, 22 лістапада 2016 года па адрасу: г.Даўгаўпілс, вул. Смілшу, 92, Палац культуры, малая зала.
Правядзём вечар разам у свеце паэзіі, музыкі і танцаў! Сардэчна запрашаем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306