5 чэрвеня 2025 года працягнуцца Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе – богаслужэннем у памяць Св. Еўфрасінні Полацкай і мерапрыемствам “Полацкія святыні”.
У чацвер, 5 чэрвеня, у 12.00, у Барыса-Глебскім кафедральным саборы адбудзецца богаслужэнне ў гонар прападобнай святой Еўфрасінні Полацкай.
У той жа дзень, 5 чэрвеня, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства пройдзе мерапрыемства “Полацкія святыні”. У гледачоў будзе магчымасць даведацца пра гісторыю асветніцы Е. Полацкай і заснаванага ёю старажытнага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, палюбавацца карцінай Анастасіі Сазанковай, убачыць на фотавыставе працэс аднаўлення Крыжа Е. Полацкай мастаком-ювелірам Мікалаем Кузьмічом, азнаёміцца з кнігамі аб беларускіх сакральных рэліквіях. Прагучаць тэматычныя вершы і песні.
Мерапрыемствы арганізаваныя Цэнтрам беларускай культуры Дома адзінства ў супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім беларускім таварыствам “Альтанка”.
Уваход вольны.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т.: +371 65424695,
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.