31 мая 2025 года ў Цэнтры культуры нацыянальных таварыстваў г. Рэзэкнэ адбыўся традыцыйны майскі канцэрт Дзён беларускай культуры, на якім выступіла тэатральная студыя “Паўлінка” даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.
Штогод у маі Рэзэкненскае беларускае таварыства “Сузор'е” ладзіць канцэрт, на які збірае сяброў. У канцэрце прынялі ўдзел аматарскія ансамблі з Рэзэкнэ, Даўгаўпілса, Рыгі, Лудзы, а таксама Беластока (Польшча).
Удзельнікі тэатральнай студыі “Паўлінка” (мастацкі кіраўнік Інэса Казлоўская) прадставілі гледачам народныя песні, выкананыя акапельна, як аўтэнтычна спяваюць у беларускіх вёсках Палесся.
Таксама на канцэрце прагучала прэм'ера песні “Дзвіна” на словы паэта Станіслава Валодзькі ў выкананні Рыгора Старавойтава.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
т.: +371 65424695,
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.