28 і 29 мая 2025 года Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) у рамках праектнага тыдня наведалі навучэнцы Даўгаўпілскай Тэхналагічнай сярэдняй школы-ліцэя.
Школьнікі даведаліся шмат пазнавальнага пра Дні беларускай культуры і Свята Даўгаўпілса. Захоплена размалёўвалі карцінкі са славутасцямі да 750-годдзя горада. Пабывалі ў музейным пакоі "Беларуская хатка". Вывучалі вясновыя і летнія кветкі на розных мовах і адгадвалі загадкі на беларускай мове.
Мерапрыемства завяршылася фотасесіяй на памяць.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.