У аўторак, 27 мая 2025 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) у рамках ХХХ Дзён славянскай культуры адбудзецца творчая вечарына “Ад вытоку да вытокаў” паэта Яўгена Голубева, на якой аўтар прадставіць новы зборнік сваіх вершаў “Вось асіметрыі”.
Яўген Голубеў – паэт, гісторык-краязнаўца, аўтар зборнікаў вершаў і кніг для дзяцей і дарослых, рэдактар шэрагу паэтычных зборнікаў іншых аўтараў.
Публікуецца ў газетах і часопісах Латвіі, Расіі, Беларусі, Балгарыі. Некаторыя яго творы перакладзены на латышскую, латгальскую, беларускую, нямецкую і балгарскую мовы.
У творчым багажы Яўгена Голубева больш за 20 зборнікаў для дзяцей і дарослых. Гэтая творчая сустрэча прысвечана прэзентацыі новага зборніка “Вось асіметрыі”. Разам з новымі вершамі на вечары прагучаць музычныя нумары ў выкананні харавой капэлы “Спадчына” і вядомых у Даўгаўпілсе салістаў.
Творчая сустрэча “Ад вытоку да вытокаў” з паэтам Яўгенам Голубевым пройдзе ў аўторак, 27 мая 2025 года, у 18.00, у ЦБК (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс).
Уваход вольны.
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.