У сераду, 7 мая 2025 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адбудзецца святочны канцэрт “Маміна песня”, прысвечаны Дню маці.
Дзень Маці ў Латвіі – афіцыйнае свята, якое адзначаецца ў другую нядзелю мая. У гэты дзень прынята аказваць маці асаблівыя знакі ўдзячнасці, а таксама прыцягваць увагу да праблем мацярынства.
У канцэрце “Маміна песня” прымуць удзел творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства. Мовай песні і танцы самадзейныя артысты выкажуць сваю любоў да маці; успомняць любімыя з дзяцінства калыханкі.
Сардэчна запрашаем на канцэрт “Маміна песня”, які пройдзе ў ЦБК (па адрасе: вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс) у сераду, 7 мая 2025 года, у 18.00.
Уваход вольны.
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.