У аўторак, 22 красавіка 2025 года, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) пройдзе беларускае абрадавае свята “Вялікдзень”.
Вялікдзень (Вялікадне, Вялічка) – старажытнае свята, у якім цесна пераплецены хрысціянскія традыцыі з народнымі абрадавымі ў гонар абуджэння прыроды і наступлення сельскагаспадарчага сезона.
Галоўнымі сімваламі свята з'яўляюцца фарбаваныя курыныя яйкі і велікодныя булкі (бабка, куліч, паска). Менавіта гэтыя стравы займаюць цэнтральнае месца на святочным стале, іх асвячаюць у храмах, імі ўзнагароджваюць абрадавых спевакоў (валачобнікі), якія ходзяць па вуліцах і пад вокнамі дамоў.
Наведвальнікі ЦБК змогуць пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі свята Вялікадня ў беларусаў, паслухаць народныя песні, паўдзельнічаць у катанні яек і гульнях, зрабіць велікодную паштоўку-выцінанку.
Мерапрыемства пройдзе пры ўдзеле тэатральнай студыі “Паўлінка”, дзіцячай студыі “Скарбніца” і харавой капэлы “Спадчына”.
Беларускае абрадавае свята “Вялікдзень” адбудзецца ў аўторак, 22 красавіка, у 17.30, у ЦБК (вул. Алеяс 68-1А).
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.