14 лютага 2025 года ў Цэнтры рускай культуры Дома адзінства прайшла творчая вечарына беларускага паэта Станіслава Валодзькі “Зварот да сэрца”.
У літаратурна-музычнай вечарыне прыняў удзел ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства. Калектыў выканаў дзве песні на словы С. Валодзькі: “Дзічка” і “Ружачка” (у аўтарскім перакладзе з латгальскай мовы на беларускую).
На творчай імпрэзе прагучала шмат песень на вершы С. Валодзькі ў выкананні калектываў з Даўгаўпілса і Латгаліі, а таксама вершы ў аўтарскім выкананні.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.